• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія журналісты выйгралі справу супраць Беларусі

    Камітэт ААН па правах чалавека разгледзеў звароты чатырох беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх правоў на законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    У Камітэт ААН па правах чалавека праз сваіх прававых адвакатаў колькі часу таму звярталіся Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач (праваабаронца Павел Левінаў), Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова (праваабаронца Леанід Судаленка).

    Сутнасць іх скаргі палягала ў тым, што Беларусь парушыла правы журналістаў на свабоду выказвання думкі. Краіна прыцягнула гэтых журналістаў да адказнасці і наклала на ўсіх адміністрацыйныя штрафы быццам  за распаўсюджванне прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі.

    14 сакавіка 2023 года Камітэт разгледзеў іх скаргі па сутнасці.

    У Камітэце адзначылі, што частка трэцяя артыкула 19 Пакта дазваляе абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў, у тым ліку свабоды выказвання і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі толькі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана законам, і толькі калі яны неабходныя для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў; або  для абароны нацыянальнай бяспекі або грамадскага парадку, або здароўя і маральнасці насельніцтва.

    Любое абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў не павінна насіць празмерны характар, гэта значыць павінна быць найменш навязлівым сярод мер, якія могуць дасягнуць адпаведнай абароны функцыі і  прапарцыянальным інтарэсам, якія трэба абараняць.

    Камітэт прапанаваў Беларусі прадэманстраваць, што абмежаванні правоў журналістаў  у адпаведнасці з артыкулам 19 Пакта былі неабходнымі і прапарцыянальнымі. На што атрымаў адказ ад уладаў Беларусі, што ўсе журналісты быццам бы парушылі ўнутрыбеларускі Закон аб СМІ і працавалі без акрэдытацыі.

    Камітэт звярнуў увагу на тое, што ў дадзеным выпадку да аўтараў былі прымененыя адміністрацыйныя пакаранні: буйныя штрафы на падставе Закона аб СМІ, які цягне за сабой забарону ажыццяўляць журналісцкую дзейнасць у Беларусі з далейшай публікацыяй у замежных СМІ без акрэдытацыі ў якасці прадстаўніка замежных СМІ.

    У гэтай сувязі Камітэт па правах чалавека звяртае ўвагу на артыкул 34 Канстытуцыі Беларусі аб свабодзе меркаванняў і іх выказвання, дзе Камітэт прама сцвярджае, што агульныя дзяржаўныя сістэмы рэгістрацыі або ліцэнзавання журналістаў несумяшчальныя з часткай 3 артыкула 19 Пакта.

    Абмежаваныя схемы акрэдытацыі дапушчальныя толькі пры неабходнасці прадастаўлення журналістам прывілеяванага доступу да пэўных падзей.

    Як зазначае Камітэт, пакаранні ўладамі Беларусі журналістаў грунтаваліся на ўнутраным праве. Аднак ні дзяржава-ўдзельнік, ні нацыянальныя суды не далі  тлумачэнняў таго, чым такія абмежаванні былі апраўданыя ў адпаведнасці з умовамі неабходнасці і прапарцыянальнасці, як выкладзена ў частцы 3 артыкула 19 Пакта, і ці накладзеныя пакаранні (г.зн. адміністрацыйныя штрафы), нават калі грунтаваліся на законе, былі неабходныя і прапарцыйныя і ў адпаведнасці з любой з законных мэтаў, пералічаных у згаданым палажэнні. Таму ён робіць выснову, што правы аўтараў у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 Пакта былі парушаныя.

    Такім чынам, Беларусь абавязаная прыняць адпаведныя меры для кампенсацыі прызначаных журналістам штрафаў ды іншых судовых выдаткаў, панесеныя аўтарамі ў сувязі з нацыянальным разбіральніцтвам. Дзяржава  таксама абавязана прыняць усе неабходныя меры для прадухілення падобных парушэнняў, якія могуць адбыцца. У сувязі з гэтым Камітэт адзначае, што меў справу з падобнымі зваротамі ў дачыненні да тых жа законаў і практыкі дзяржавы-ўдзельніцы, таму Беларусь павінна перагледзець сваю нарматыўную базу, у прыватнасці Закон аб сродках масавай інфармацыі, у адпаведнасці з яго абавязкам па артыкуле 2  Пакта з мэтай забеспячэння поўнага карыстання правамі, прадугледжанымі артыкулам 19 Пакта.

    Камітэт па правах чалавека спадзяецца атрымаць ад Беларусі на працягу 180 дзён інфармацыю аб прынятых мерах.

    Чытайце яшчэ:

    «Противодействие популярным в прессе кликабельным нарративам — часть моей работы». Интервью с Артемом Шрайбманом

    «Калі аб праблеме не гаварыць, то яе нібыта няма». Чаму палітвязьні і арыштаваныя просяць пра іх не пісаць

    «Нават зняць грошы не атрымалася». Ва Украіне ў беларускіх журналістаў па-ранейшаму заблакаваныя банкаўскія карткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці