Грошы на пахаванне Мікалая Клімовіча сабралі менш як за 6 гадзінаў
9 мая 2023
Пра гэта піша "Белсат".
8 траўня «BYSOL» абвясціў збор сродкаў на пахаванне памерлага ў няволі палітвязня Мікалая Клімовіча. За шэсць гадзінаў сабралі каля € 5000.
Нагадаем, што Мікалай Клімовіч раптоўна памёр 7 траўня ў Віцебскай калоніі № 3 ад нялюдскага стаўлення з боку адміністрацыі вязніцы.
Палітычнага вязня засудзілі ў лютым сёлета на год калоніі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку. Прысуд вынес суддзя Андрэй Бычыла на прапанову пракурора Іллі Гузарэвіча, не зважаючы на тое, што 61-гадовы Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы ў звязку з хворым сэрцам. Клімовіча ўзялі пад варту ў зале суда, а нядаўна этапавалі ў Віцебск.
Чытайце яшчэ:
Трагедия маленьких шагов: как иностранные медиа помогли Лукашенко удержаться
Кіберзброя. Як выявіць маніпуляцыі з візуальным кантэнтам?
Отказ от принципа информационного суверенитета. Что эксперты увидели в белорусских госСМИ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Брэсцкі абласны суд разгледзіць заўтра апеляцыйную скаргу зняволенага блогера Аляксандра Ігнацюка
27.05.2024
«Вместо эпилога». ABW.by в прощальном письме благодарит читателей, партнеров и конкурентов
19.11.2023
Журналіст Баршчэўскі абвяргае словы Гудзінскайтэ: Ён спрабаваў працягнуць ВНЖ, але дакументы не прынялі
02.04.2024
Глыбоцкія следчыя праз мясцовую газету паведамілі пра крымінальную справу на журналіста Змітра Лупача
27.05.2024