• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні на Лукішскай плошчы адчынецца выстава «Гісторыі з акупаванага Крыму»

    Фотавыстава пад адкрытым небам «Гісторыі з акупаванага Крыму» будзе дзейнічаць з 18 па 25 траўня. Адкрыццё адбудзецца 18 траўня а 19 гадзіне на Лукішскай плошчы.

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з Домам правоў чалавека «Крым»і Цэнтрам правоў чалавека #ZMINA пакажуць у цэнтры Вільні фотавыставу з 22 выяваў украінскіх рэпарцёраў Аліны СмуткоТараса Ібрагімава і Алёны Саўчук, якія ў 2014 – 2019 гадах дакументавалі жыццё сем’яў палітычных вязняў у акупаваным Крыме і расказвалі пра парушэнні правоў чалавека.

    «Гісторыі з акупаванага Крыму» — гэта хроніка жыцця анэксаванай Расеяй паўвыспы і сведчанне палітычнага пераследу ўкраінскіх грамадзянаў; у прыватнасці – прадстаўнікоў крымскататарскага народу.

    Маштабныя рэпрэсіі іншадумцаў у Крыме пачаўся адразу пасля акупацыі паўвыспы Расеяй у сакавіку 2014 году. Захопнікі пачалі пераслед крымскіх татар і мясцовых актывістаў за праўкраінскія погляды. Па звестках украінскіх стваральнікаў выставы, на сёння ў Крыме па палітычных матывах арыштавана ўжо больш за 140 чалавек, большасць з іх – крымскія татары. За час акупацыі былі выкрадзеныя 43 украінскія актывісты. З іх 11 чалавек уважаюцца зніклымі бяз звестак, а адзін чалавек застаецца пад вартай. Сёння рэпрэсіі ў дачыненні да крымскіх татараў працягваюцца.

    Публічнае адкрыццё выставы адбудзецца 18 траўня а 19 гадзіне на Лукішскай плошчы.

    Дата абраная невыпадкова: 18–20 траўня 1944 года па загадзе Сталіна больш за 190 тысяч чалавек гвалтоўна перасялілі з Крыму ў Сярэднюю Азію, Сібір і на Урал. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як дата Дэпартацыі крымскіх татар.

    Пра рэпарцёраў:

    Фотакарэспандэнт Аліна Смутко тры гады працавала ў акупаваным Крыме і дакументавала пакуты вязняў. Яе камера фіксавала жыццё сем’яў, часта шматдзетных, якія засталіся без карміцеляў пасля масавых арыштаў. Яна пачала праект у 2016 годзе. А ўзімку 2019 года яе абвясцілі персонай нон грата і забаранілі ўезд у Крым і Расею на 10 гадоў.

    Фатограф і журналіст Тарас Ібрагімаў шмат гадоў працаваў у акупаваным Крыме. Ён асвятляў судовыя працэсы над крымчанамі-палітвязнямі для грамадскай арганізацыі Крым­SOS і розных выданняў. У 2019 годзе расейскія памежнікі забаранілі Тарасу Ібрагімаву ўезд у Крым на 35 гадоў.

    Украінскі рэпарцёр Алёна Саўчук асвятляла судовыя працэсы над украінскімі палітвязнямі ў акупаваным Крыме з 2016 па 2018 год, пакуль ФСБ не забараніла ёй уезд на паўвыспу і на тэрыторыю Расеі на 10 гадоў. Афіцыйнае абгрунтаванне сілавікоў: «…дзеля забеспячэння абароназдольнасці або бяспекі дзяржавы, або грамадскага парадку, або дзеля аховы здароўя насельніцтва».

    Чытайце яшчэ:

    Кіберзброя. Як выявіць маніпуляцыі з візуальным кантэнтам?

    «Радио Би-Эй» окончательно ушло в историю

    Трагедия маленьких шагов: как иностранные медиа помогли Лукашенко удержаться

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці