• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы

    Як свабода прэсы ўсталявалася ў Германіі? У чым важнасць ролі незалежных СМІ і іх работнікаў для дэмакратычнага грамадства? І як канфлікт паміж рэдакцыяй часопіса і дзяржаўнай уладай у 1960-х стаў новым стымулам для развіцця дэмакратыі ў Германіі?  Доктар навук Свабоднага універсітэта Берліна Ганна Літвіненка у новым відэа праекта «Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі» Пасольства Германіі ў Мінску дае адказы на гэтыя пытанні.

    17 траўня адзначаецца Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства. Таму Новае відэа на Youtube-канале Пасольства  прысвечана свабодзе прэсы. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый бачыць у свабодзе слова рухаючую сілу для рэалізацыі ўсіх астатніх правоў чалавека. Інфармацыйнае грамадства, якому прысвечаны сённяшні дзень, немагчымае без свабоды слова. Эксперт Ганна Літвіненка ўпэўнена: свабода слова робіць кожнага асобнага чалавека больш свабодным і шчаслівым, дзякуючы ёй у дэмакратыі прымаюцца палітычныя рашэнні, заснаваныя на лепшай інфармаванасці.

    Ганна Літвіненка – доктар навук і займаецца даследаваннямі СМІ ў Свабодным універсітэце Берліна. Акрамя таго, у яе ёсць досвед журналісцкай працы. Ганна Літвіненка – выдатны эксперт з Германіі, у сваёй даследчай працы ў секцыі «Дыгіталізацыя і партыцыпацыя» у Свабодным універсітэце Берліна яна спецыялізуецца ў тым ліку і на гэтых тэмах.

    На канале @PosolstvoGermaniiMinsk пад загалоўкам «Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі» Пасольства прадставіць выступленні выдатных нямецкіх экспертаў з акадэмічным і практычным досведам. Відэазапісы выступленняў транслююцца на рускай мове з нямецкімі субцітрамі. Такім чынам Пасольства Германіі ў Мінску знаёміць беларускае грамадства з прафесійнымі каментарыямі экспертаў, што датычацца значных для грамадства тэм і дыскусій, рэлевантных у тым ліку і для Беларусі, і забяспечвае пастаянны зручны доступ да іх для ўсіх зацікаўленых.

    Чытайце яшчэ:

    Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі

    «Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

    Рак не помеха. Суды безжалостно отправляют «политических» с тяжелыми болезнями в колонии — а вот что по закону

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці