• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вечаровы візіт міліцыі да журналіста Анатоля Гатоўчыца — шосты за два гады

    У Гомелі блізу 21 гадзіны вечара 23 мая ў кватэру да журналіста Анатоля Гатоўчыца прыйшлі двое міліцыянтаў. Пра гэта паведамілі суседзі. Як стала вядома, гэта былі супрацоўнікі роты патрульна-паставой службы Цэнтральнага РАУС Гомеля.

    Як распавядаюць сябры журналіста, візіцёры цікавіліся, ці падпісаны гаспадар кватэры на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Пры гэтым паказвалі прадпісанне начальніка аддзела РАУС Валерыя Зданевіча, дзе міліцыянерам загадвалася высвятляць, а ці не здаецца кватэра ў наём.

    Тлумачэнні Анатоля Гатоўчыца, дарэчы, аднаго са старэйшых журналістаў на Гомельшчыне, што крыху больш за месяц таму ў яго быў татальны ператрус з праверкай тэлефона, пад увагу не браліся. Паказалі вялікі спіс адрасоў і прозвішчаў, што дадаваўся да прадпісання. Паводле гэтага спісу міліцыянеры і рабілі ўвечары аб’езд на службовым транспарце. Тэлефон міліцыянерам журналіст паказаў, бо ні на якія «такія каналы» не падпісаны.

    Звязацца са спадаром Анатолем, каб удакладніць падрабязнасці і наступствы ўчорашняга візіту міліцыі, у службы маніторынгу БАЖ пакуль не атрымалася.

    Пачынаючы з 2020 года, гэта ўжо шосты візіт міліцыі ў кватэру да Гатоўчыца, чатыры з іх былі з вобшукам і выняткам тэлефонаў, камп’ютараў, фотаапаратаў, дыктафонаў.

    Анатоль Гатоўчыц — прафесійны журналіст, скончыў Белдзяржуніверсітэт і Мінскую вышэйшую партыйную школу ў групе журналістаў і выдаўцоў. У прафесіі — паўстагоддзя. Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986–1987 гадах. Працяглы час працаваў у газетах «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Наша Свабода», «Народная Воля», а таксама ў незалежных агульнанацыянальных медыя, якія апошнім часам аднесены да экстрэмісцкіх.

    Анатоль Гатоўчыц афіцыйна прызнаны ветэранам працы з адпаведнай пазнакай у пенсійным пасведчанні. Ён больш за 20 гадоў узначальваў гомельскую арганізацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якую ў жніўні 2021 года ўлады ліквідавалі, а ў сакавіку 2023-га прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Выглядае, што частыя візіты міліцыі маюць на мэце стварыць у грамадстве як мага болей грамадзян з таўром экстрэмістаў.

    Чытайце яшчэ:

    Прадпрымальніка і выдаўца баранавіцкай газеты «Шаг» эвакуіравалі з Беларусі

    Ігар Ільяш: Вызваленне палітвязняў адбудзецца з падзеннем рэжыму Лукашэнкі

    Экстремист? Террорист? Формирование? Разбираемся, кто есть кто, где смотреть списки и что грозит

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці