Якія навіны даходзяць ад журналісткі Марыны Золатавай на волю?
Блізкія журналісткі распавядаюць «Народнай волі», што яна па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску ў СІЗА і чакае разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.
“Марына добра трымаецца ў ізалятары, — кажуць суразмоўцы. – Са слоў тых, хто бачыў яе ў СІЗА, нармальна сябе адчувае і выглядае. Чытае кнігі, якія заказвае ў турэмнай бібліятэцы. Падтрымлівае, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах, фізічную форму. У камеры і прагулачным дворыку бегае на месцы, робіць розныя практыкаванні”.
Лісты родным даходзяць таксама добра, таму яе дачка Надзея і муж Васіль рэгулярна маюць нейкую інфармацыю.
“На здзіўленне, праблем з перапіскай няма, — дадаюць блізкія журналісткі. – Марына менш піша пра сябе, а больш просіць, каб сям’я распавядала, як у іх справы, якія поспехі. Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці…”
Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года Мінскі гарадскі суд асудзіў Марыну Золатаву, экс-галоўнага рэдактара інтэрнэт-партала, які прызнаны экстрэмісцкім рэсурсам, да 12 год пазбаўлення волі за арганізацыю распаўсюджвання інфармацыі з заклікамі да захопу ўлады, ужывання санкцый, за распальванне сацыяльнай варожасці.
На такі ж тэрмін асуджана і генеральны дырэктар Людміла Чэкіна.
Абвінавачванымі па гэтай справе праходзілі Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнт Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка.
Чытайце яшчэ:
«Я сейчас рассказываю и думаю, какая же это блевотина невероятная». Большое интервью с экс-ведущей российских «Вестей»
«Владимир Владимирович, родненький — стреляй же!» Как пропаганда Лукашенко медленно превращается в пропаганду Путина
Власти пытаются лишить белорусов доступа к информации. Как подобное делал СССР и как этому противостояли его граждане?