• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кніга журналіста Дзяніса Марціновіча «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч»

    Рукапіс перамог у конкурсе «Шуфлядка» на фэсце інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Пасля тэндэру, праведзенага арганізатарамі фэсту, для выдання кнігі абранае выдавецтва «Янушкевіч», піша «Будзьма».

    «Я знаёміўся з усімі заяўкамі і вельмі ўдзячны ўсім выдаўцам за цікавасць! У выніку арганізатары конкурса спынілі свой выбар на выдавецтве «Янушкевіч», — напісаў у сваім акаўнце ў Face­book Дзяніс Марціновіч. — Выдавацца разам з МакарціРоўлінгРэмаркам, Скотам Фіцжэральдам, СнапкоўскімБахарэвічам і іншымі славутымі пісьменнікамі — вялікі гонар. Шчаслівы».

    Вынікі тэндэру ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Prad­mo­va»:

    Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» — выдавецтва Guten­berg Pub­lish­er;

    Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — выдавецтва «Янушкевіч»;

    Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень» — выдавецтва «Янушкевіч».

    Кніга Дзяніса Марціновіча прысвечаная Мікалаю Слюнькову, аднаму з апошніх кіраўнікоў БССР і паплечніку Міхаіла Гарбачова. Паводле Дзяніса Марціновіча, «пачаў яе пісаць на пятым курсе гістфака, у 2008 годзе».

    Чытайце яшчэ: 

    «Фотография это почти всегда неправда». Сергей Михаленко о роли искусственного интеллекта

    «Грымёра няма, навучыўся фарбавацца сам». Вядоўца «Наша Ніва.News» пра асаблівасці працы, прагляды і хейт у каментарах

    «Тата ловіць беларускага дыназаўра». Хто такі гарадзенец Павал Мажэйка, які двойчы стаў палітвязьнем

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці