• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалі справу палітвязняў

    19 ліпеня прадстаўнік амбасады Германіі ў Беларусі, а таксама супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў іншых краін прыйшлі да будынка суда Ленінскага раёна Мінска, дзе пачалі разглядаць справу палітвязняў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Такім чынам яны выказалі з імі салідарнасць.

    Прэс-служба амбасады Германіі адзначае, што Баяровічы «карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова», а абвінавачанні супраць іх «несправядлівыя і маюць палітычныя матывы». Іх судзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Падкрэсліваецца, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі.

     

    Дзмітрый Баяровіч раней працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТБ, але ў 2020‑м звольніўся ў знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Яго затрымалі разам з жонкай сёлета ў сакавіку.

     

    Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя і Валерыю Баяровічаў палітвязнямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці