• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманую ўчора ў акупаваным Крыме журналістку выдання «Грати» аштрафавалі

    Журналістку Лютфіе Зудзіеву затрымалі разам з іншымі крымскімі татарамі, якія спрабавалі патрапіць на адкрытае пасяджэнне Вярхоўнага суда Крыма. Сёння акупацыйнага ўлада паўвострава прызначыла ёй штраф у памеры, эквівалентным 122 еўра, і адпусціла. 

    Яшчэ трох затрыманых 27 ліпеня таксама аштрафавалі, а карэспандэнта выдання «Грані» Куламета Ібраімава арыштавалі на пяць сутак.

    «Калі мяне забралі, я быў на прахадной суда і запытваў, што магу здымаць на тэрыторыі суда, бо ў мяне ёсць адпаведны дазвол ад старшыні. Калі я размаўляў з судовым выканаўцам, падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, спыталі, ці ёсць у мяне пры сабе дакументы, якія я паказаў. Пасля таго, як я скончыў з судовым выканаўцам, супрацоўнікі папрасілі прайсці адразу ў райаддзел», — распавёў грамадскай арганізацыі «Крымская салідарнасць» пра сваё затрыманне журналіст Куламет Ібраімаў.

    «Крымская салідарнасць»  паведаміла, што спадарыню Зудзіеву абвінавацілі ў «арганізацыі мерапрыемстваў, якія не з’яўляюцца масавымі, і ў публічных закліках да масавага адначасовага знаходжання і (або) перамяшчэння грамадзян у грамадскіх месцах». З сабой у журналісткі была прэс-карта і рэдакцыйнае заданне: яна мусіла асвятляць судовы працэс па справе намесніка кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Нарымана Джэляла і братоў Ахцемавых. Іх акупацыйныя ўлады абвінавачваюць у дыверсіі.

    «Я не згодная з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. Мая прынцыповая пазіцыя — я нічога не парушала, знаходзячыся каля будынка Вярхоўнага суда Рэспублікі Крым. А той пратакол, які яны хочуць скласці, не мае ніякай юрыдычнай падставы. На маю думку, нас такім чынам спрабуюць абмежаваць у законным праве знаходзіцца там, дзе мы лічым патрэбным, асвятляць судовыя працэсы над палітычнымі вязнямі і выказваць свой пункт гледжання. Сёння нам дэманструюць, што закона як такога няма. Закон — гэта сілавікі, ФСБ і паліцыя», — патлумачыла праваабаронцам сваю пазіцыю Лютфіе Зудзіева. 

    Чытайце яшчэ:

    Не/забытое горе: как долго мы помним своих героев и зачем должны рассказывать о них миру? Мнение Анны Мирочник

    Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу

    У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці