• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сям’я арыштаванага ў Расіі журналіста Эвана Гершкавіча просіць ААН вызваліць яго

    Сям'я амерыканскага журналіста Эвана Гершкавіча расказала пра зварот у Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па дапамогу. Як піша Reuters, родныя накіравалі петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. Рэпарцёр быў затрыманы ў сакавіку паводле абвінавачання ў шпіянажы, што прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

    «У гэтай петыцыі тлумачыцца, што затрыманне Эвана з’яўляецца парушэннем яго правоў чалавека і што Расія павінна неадкладна яго вызваліць. Мы проста хочам, каб ён вярнуўся дадому», — сказаў журналістам бацька Гершкавіча Міхаіл.

    Працоўная група мае мандат ад Савета па правах чалавека ААН, які базуецца ў Жэневе, на расследаванне «выпадкаў пазбаўлення волі, накладзеных адвольна альбо несумяшчальна з міжнароднымі стандартамі». Група можа звярнуцца да ўрадаў з просьбай растлумачыць гэтыя выпадкі ці звярнуць на іх увагу.

    У Злучаных Штатах Амерыкі перакананыя, што Расія выкарыстоўвае рэпарцёра Wall Street Jour­nal Эвана Гершкавіча для правядзення «дыпламатыі закладнікаў» у той час, калі вайна Масквы ва Украіне абрынула адносіны з Вашынгтонам да самага нізкага ўзроўню за больш як 60 гадоў.

    «Ні адна сям’я не мусіць назіраць, як іх любімага чалавека выкарыстоўваюць у якасці палітычнай пешкі», — заявіла амбасадар ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд. «Гэта менавіта тое, што робіць прэзідэнт Пуцін. Дзеянні Расіі больш жорсткія. І яны з’яўляюцца парушэннем міжнароднага права».

    У канцы сакавіка карэспандэнта The Wall Street Jour­nal Эвана Гершкавіча затрымалі ў Екацярынбургу па справе аб шпіянажы. Ад пачатку красавіка ён знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА «Лефортава».

    Паводле версіі Федэральнай службы бяспекі Расіі, журналіст нібыта збіраў сакрэтныя звесткі пра адно з прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу «на заданне амерыканскага боку». Эван Гершкавіч усе абвінавачанні не прызнае.

    Чытайце яшчэ:

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

    Памёр журналіст «Настоящего времени», былы тутбаевец і свабодавец Алег Ануфрыенка

    Сабраныя на Марафоне салідарнасці грошы пачалі размяркоўваць паміж профільнымі арганізацыямі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці