• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Паўла Падабеда

    Вярхоўны суд РБ 22 верасня адхіліў апеляцыйную скаргу журналіста-фрылансера Паўла Падабеда на вырак Мінскага гарадскога суда, які прыгаварыў журналіста да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Суддзя Юрый Руткоўскі палічыў вердыкт першай судовай інстанцыі правільным і пакінуў без зменаў.  Гэта той самы прадстаўнік Вярхоўнага суда, які адмовіў у задавальненні апеляцыйнай скаргі Дар’і Лосік, жонцы асуджанага фрылансера Радыё «Свабода» Ігара Лосіка, абвінавачанай паводле ч. 1 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» пра акалічнасці пераследу мужа.

    Пераслед Паўла Падабеда таксама наўпрост звязаны з тэлеканалам «Белсат», які быў прызаны «экстрэмісцкім фармаваннем» 3 лістапада 2021 года паводле рашэння Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

    У якасці доказаў у судзе першай інстанцыі дэманстраваліся відэасюжэты «пратэснага кантэнту», паказаныя на тэлеканале, у тым ліку прысвечаныя знікламу ў 2000 годзе відэааператару Дзмітрыю Завадскаму і забітаму журналісту Паўлу Шарамету. Хоць прозвішча Падабеда ў тытрах не значылася, суд вырашыў, што менавіта ён мае непасрэдную датычнасць да здымкаў. У ходзе судовага працэсу стала зразумела, што тэлефон Паўла Падабеда праслухоўваўся і што сілавікі мелі доступ да ягонага ліставання ў месенджарах.

    Таксама журналіста вінавацілі ў «карыслівых матывах» і атрыманні фінансавай выгады ад журналісцкай дзейнасці — падставай стала наяўнасць карткі замежнага банка.

    Судовы працэс над відэааператарам-фрылансерам прайшоў у рэкордна кароткі тэрмін: разгляд справы ў Мінскім гарсудзе распачаўся сёлета 28 чэрвеня, і ўжо 30 чэрвеня прагучаў вырак. Прычым суддзя Яўген Пісарэвіч цалкам падтрымаў прапанову дзяржабвінаваўцы наконт пакарання для журналіста. Павел Падабед сваёй віны не прызнаў.

    Да суду ён больш за паўгода правёў за кратамі: яго  затрымалі 20 студзеня 2023 года пасля ператрусу, падчас якога следчыя забралі на экспертызу ўсю аргтэхніку, мабільныя тэлефоны, а таксама відэакамеру Падабеда. Першапачаткова міліцыянты склалі на яго пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на падставе старых рэпостаў у сацсетках (за 2012 год). Суд пакараў журналіста 15 суткамі арышту паводле арт. 19.11 КаАП. Але напярэдадні меркаванага вызвалення яго забралі на допыт, пасля чаго перавялі ў сталічны следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. І ўжо там прад’явілі крымінальнае абвінавачанне.

    Праваабарончая супольнасць прызнала Паўла Падабеда палітычным вязнем: паводле меркавання праваабаронцаў, пераслед яго звязаны з прафесійнай дзейнасцю.

    Да сярэдзіны жніўня асуджанага ўтрымлівалі ў мінскім СІЗА № 1, потым этапавалі ў следчы ізалятар пры магілёўскай турме. Паводле пэўных звестак, журналіста размеркавалі адбываць пакаранне ў Шклоўскую ПК-17.

    Чытайце яшчэ: 

    «Упершыню з’явілася адчуванне, што я ў гэтым жыцці зусім адна». Пяць гісторый журналістаў, з якімі спынілі адносіны родныя праз грамадзянскую пазіцыю

    «Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт

    Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці