• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядомага спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэміскай дзейнасці»

    У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня распачнецца суд над аўтарам Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» і экс-супрацоўнікам «Народнай газеты» Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенасці), піша «Вясна».

    Акалічнасці справы праваабаронцам невядомыя — з пачатку траўня пра блогера не было ніякіх звестак. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава. Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў калоніі.

    Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома напачатку траўня 2023 года. Паведамлялася, што яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Якую меру стрымання абралі блогеру — праваабаронцам невядома.

    «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пісала, што Дзмітрыю Сельвеструку 33 гады, ён выпускнік факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў у дзяржаўнай «Народнай газеце», спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах ды ІТ-індустрыі. Паступова пераарыентаваўся на спартыўныя навіны, пачаў супрацоўнічаць са спецыялізаваным рэсурсам Football.by. Роўна тры гады таму запусціў уласны праект «Серебряный век. Футбол Беларуси», які дзякуючы інсайдэрскім крыніцам стаў даволі папулярным у асяродку як заўзятараў, так і спецыялістаў.

    Тэлеграм-канал затрыманага «Серебряный век. Футбол Беларуси» налічвае амаль 2000 падпісчыкаў. Там Сельвеструк публікаваў аналітыку пра айчынны футбол. Апошні раз канал абнаўляўся пятага траўня.

    Чытайце яшчэ:

    «Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт

    Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова «пакуль»», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці