• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яўгена Меркіса, якога нядаўна этапавалі ў Шклоўскую калонію, будуць зноў судзіць

    28 верасня ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрыты працэс над журналістам Яўгенам Меркісам.  Як паведамляе «Штодзень», матывіровачная частка гучыць так: «Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».

    На сайце Гомельскага абласнога суду з’явілася паведамленне пра закрытае судзебнае паседжанне над Яўгенам Меркісам. Яно распачнецца ў чацвер 28 верасня а 9.15. Суддзёй на гэтае слуханне прызначаны Аляксей Хлышчанкоў. Менавіта ён прызначыў спадару Меркісу атыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым на падставе ч. 1 і ч. 2 артыкула 361–4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама паводле ч. 3 артыкула 361–1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»).

    Суд вёўся ў закрытым рэжыме. З адваката ўзятая падпіска пра невыдаванне. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне рэзалюцыйнай часткі выраку.

    Дакладна невядома, што менавіта паставілі ў віну Яўгену. Паводле  праваабаронцаў і сяброў, «экстрэмізм» журналіста і краязнаўцы Меркіса звязаны хіба што з перадачай фотаінфармацыі рэсурсам, аднесеным да «эстрэмісцкіх», наконт знаходжання і перасоўвання ў рэгіёне расійскай вайсковай тэхнікі. Такіх абвінавачваняў і судоў у Гомелі было нямала.

    Мясцовая дзяржаўная газета ў дзень вынясення прысуду пісала, што «36-гадовы гамяльчук Яўген Меркіс працаваў на тэлеканал «Белсат»… Апроч таго, Меркіс накіроўваў у экстрэмісцкія тэлеграм-каналы фотаздымкі ваеннай тэхнікі і паведамляў пра яе перамяшчэнне. Ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у 2020 годзе».

    З выракам Гомельскага абласнога суда Яўген не пагадзіўся — падаваў апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд. 29 жніўня суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Чаравач скаргу Меркіса адхіліў, вырашыў, што пакаранне журналісту вынесена справядлівае і няма падставаў яго пераглядаць.

    Сілавікі затрымалі Яўгена Меркіса 13 верасня 2022 года. У яго зрабілі ператрус па месцы жыхарства з выняткам носьбітаў інфармацыі. Вобшукі былі праведзеныя ў кватэры бацькі журналіста, а таксама ў сяброў.

    Журналісцкую дзейнасць Яўген Меркіс пакінуў яшчэ да арышту з тае прычыны, што шэраг незалежных СМІ, з якімі супрацоўнічаў, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў».

    Чытайце яшчэ:

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    «Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Міжнародны турнір па футболе сярод журналістаў у Друскінінкаі. ФОТА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці