• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Еўразвязе назвалі сацсетку Х Маска галоўнай платформай расейскай дэзынфармацыі

    Сацыяльную сетку X (раней Twitter) Ілана Маска назвалі найбуйнейшым каналам распаўсюджвання дэзынфармацыі, піша «Белсат».

     Пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Ёўрава, паведамляе «The Bell» са спасылкай на «Bloomberg». 

    «Гэтая зброя масавых маніпуляцый коштам шмат мільёнаў еўра, накіраваная і на расейцаў, і на ўвесь астатні свет. Буйныя кантэнтныя платформы абавязаны прадухіляць гэтую рызыку. Асабліва ў кантэксце верагоднай актыўнасці Крамля – і не толькі – перад выбарамі ў ЕЗ», – заявіла Вера Ёўрава.

    Асабліва гэта трэба ўлічваць у кантэксце таго, што Крэмль і іншыя будуць актыўныя перад еўрапейскімі выбарамі, дадала віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі.

    На яе думку, менавіта ў X (раней Twit­ter) «самая вялікая доля пастоў з скажэннямі і прамой дэзынфармацыяй». Асаблівая актывізацыя расейскіх наратываў у сацсетцы адзначана перад нядзельнымі выбарамі ў Славакіі, дзе ёсць умоўна прарасейскі кандыдат.

    Таксама Еўразвяз заклікаў платформы Крамянёвай даліны павысіць сваю пільнасць у барацьбе з расейскай «вайной ідэй».

    Нядаўна Еўракамісія выпусціла справаздачы аб стане барацьбы з дэзынфармацыяй на асноўных буйных лічбавых платформах, такіх як Meta, Google, Tik­Tok, X і іншых. Большасць асноўных платформаў пагадзіліся працаваць з ЕЗ над добраахвотным кодэксам паводзін, мэтай якога з’яўляецца ўстанаўленне стандартаў для праверкі фактаў і іншых мер.

    Чытайце яшчэ: 

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    «Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці