• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут застаецца без неабходных яму лекаў і знаходзіцца ў ізаляцыі

    Як паведамляе Polskie Radio, пра гэта на чарговай акцыі салідарнасці ў Беластоку распавёў віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

    Акцыі салідарнасці ў Беластоку штомесяц ладзяць Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел згуртавання «Wspól­no­ta Pol­s­ka».

    «Гэта чарговая акцыя салідарнасці. Вось ужо трэці год мы тут збіраемся, нягледзячы ні на што: надвор’е, пара году, дождж, снег, мароз. І мы будзем збірацца далей, каб нагадваць пра Анджэя Пачобута, які сядзіць у Наваполацку, які пакутуе, які не атрымлівае лекаў для сэрца, у яго кожны дзень запаволены рытм, у яго падымаецца ціск і мы проста не ведаем, чым яму дапамагчы, акрамя як прыйсці сюды і ўсім пра гэта гучна сказаць», — сказаў Марэк Занеўскі падчас акцыі.

    Спадар Занеўскі называе становішча палітвязня ў калоніі цяжкім.

    «Сям’я атрымлівае ад яго лісты, але ў вельмі абмежаванай колькасці. З іх мы ведаем, што ён усё яшчэ знаходзіцца ў штрафным ізалятары, што ён па-ранейшаму не атрымлівае лекаў, якія яму неабходныя штодня. Мы ўсялякімі спосабамі стараемся даведацца больш і ўсяляк сачыць за сітуацыяй», — адзначае ён.

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года.

    Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз зняволены журналіст адбывае пакаранне ў калоніі ў Наваполацку. Там яго на паўгады адправілі ў памяшканне камернага тыпу, дзе спадар Пачобут будзе знаходзіцца да лютага 2024 года.

    Чытайце яшчэ:

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    У спіс экстрэмісцкіх дадалі інтэрнэт-рэсурсы Palatno, EX-PRESS.BY, «Рогачев Online»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці