• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Быў затрыманы Дзяніс Кур’ян. А Бонд і Грыбалёвай забаранілі займацца прафесіяй

    Працягваюцца палітычна матываваныя затрыманні медыяперсон. «Наша Ніва» распавядае некаторыя дэталі таго, што ад іх патрабуюць. 

    Як стала вядома «Нашай Ніве», быў затрыманы тэлевядоўца і шоўмэн Дзяніс Кур’ян. 

    Ці адбыў ён адміністрацыйны арышт, ці затрыманне было кароткатэрміновым, журналісты выдання не ведаюць. Здарылася гэта мінімум тыдзень таму.

    Кур’ян раней працаваў на БТ і АНТ. Цяпер — блогер і вядучы мерапрыемстваў, займаецца бізнэсам (напрыклад, мае сетку блінных).

    Раней паведамлялася пра затрыманне блогеркі і тэлевядоўцы Ганны Бонд і спявачкі Ларысы Грыбалёвай.

    Адзін з кліентаў блогераў расказаў «Нашай Ніве», што ад усіх затрыманых запатрабавалі спыніць медыйную актыўнасць і бізнэс. Тое самае незалежна ад яго распавёў адзін з супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ.

    Трэба адзначыць, што ў інстаграмах Кур’яна і Грыбалёвай, у якіх дзясяткі тысяч фаловераў, ужо з тыдзень не з’яўляецца ніякіх публікацый. 

    Ганна Бонд з моманту вызвалення апублікавала некалькі сторыз. Але рэпартажаў, замалёвак, жартаў ці рэкламы — таго традыцыйнага кантэнту, які быў у яе раней, і ў яе не з’яўляецца. 

    Пра тое, што адносіны «на паўзе», пацвердзіў і маркетолаг адной з вялікіх прыватных кампаній, якая раней размяшчала замовы ў блогераў. 

    «Людзям, якія жывуць у Беларусі, прасцей забараніць браць рэкламу, чым карпарацыям з замежнымі ўладальнікамі забараніць даваць рэкламу», — патлумачыў ён. 

    Інфармаваная крыніца «Нашай Нівы» ў адным з дзяржаўных СМІ патлумачыла атаку на медыяперсонаў і блогераў намерам прэвентыўна абмежаваць іх папулярнасць. Улады, па словах крыніцы, хочуць перастрахавацца, хочуць, каб у краіне проста не было папулярных публічных асобаў, адносна незалежных ад рэжыму.

    «Незалежныя СМІ забароненыя. А ў блогераў унутры краіны падпіскі растуць. Ну і што з таго, што ў іх няма палітычнага кантэнту. Цяпер яны адмаўляюцца супрацоўнічаць з тэлебачаннем. А як яны павядуць сябе ў будучыні? Нейкая такая думка круцілася ў нашага кіраўніцтва», — патлумачыла «Нашай Ніве» крыніца ў дзяржаўным СМІ. 

    Таму хочуць пакідаць толькі лаяльных блогераў, якія супрацоўнічаюць з міліцыяй і тэлеканаламі, тыпу Груздзевых.

    Чытайце яшчэ:

    «Праз пару дзён мяне перастаюць заўважаць, і я пачынаю здымаць». Як французскі фатограф стаў летапісцам жыцця беларусаў у выгнанні

    «Адчуваў, што Лукашэнка не пакіне тату жывым». Павел Марыніч — пра дзяцінства з Шараметам і Пракоп’евым, бацьку-міністра і «Маланку»

    «Подошли к тому моменту, когда готовы прекратить работу сайта ABW.BY». Учредители автопортала выступили с громким заявлением

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці