• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Добрушскія прапагандысты распавядаюць пра тое, як кепска жыць у Польшчы

    Сайт дзяржаўнай газеты «Добрушскі край» апублікаваў калонку галоўнага рэдактара пад назвай «Чаму ў Польшчы зноў загаварылі пра рэпарацыі ад Германіі і Расіі». Галоўны рэдактар выдання Сяргей Чайдак — паважаны сярод гомельскіх чыноўнікаў чалавек. У верасні, напярэдадні прапагандысцкага свята Дня народнага адзінства, атрымаў ад кіраўніка вобласці нават медаль. І цяпер распавядае пра тое, што Польшча стала аўтсайдарам.

    Лейтматыў калонкі — Польшчы вельмі патрэбныя грошы, бо яе ліхаманіць ад крызісаў, таму яны і збіраюцца ацаніць суму кампенсацыі ад Расіі як спадчынніцы СССР.

    У тэксце галоўны рэдактар не адмаўляецца ад выкарыстання мовы нянавісці. Напрыклад, на старонках афіцыйнага дзяржаўнага выдання выкарыстоўваецца слова “пшэкі”, “хадзіць па свеце з выцягнутай рукой”. Згадваюцца і словы Брэжнева, што “палякі грызліся з намі за кожную капейчыну”.

    Сяргей Чайдак згадвае, як шмат грошай СССР выдаткоўваў на Польшчу. Нібыта з 1944 па 1960 гады СССР выдаў Польшчы цэлых 600 мільярдаў долараў.

    Праўда, Сяргей Чайдак замоўчвае пра тое, што ў чэрвені 1956 года ў Познані рабочыя заводаў выйшлі пратэставаць супраць жабрацкіх заробкаў і нізкага ўзроўню жыцця, які быў ніжэйшы, чым да вайны. Аднак сярод эканамічных транспарантаў (“Мы хочам хлеба для нашых дзяцей”, “Хочам жыць нармальна”) былі і палітычныя: “Прэч з камуністамі”, “Свабоды”, “Прэч з няволяй, прэч з сямюдзесяццю гадамі няволі”, “Прэч з Ракасоўкім”, “Хочам Польшчы каталіцкай, а не бальшавіцкай”.

    Напрыканцы прапагандысцкага тэксту Сяргей Чайдак робіць выснову: улады Польшчы будуць тлумачыць сваім грамадзянам, што ў краіне кепска жывуць, бо “рускія раскралі краіну і не заплацілі за нанесеную шкоду”. Між іншым, у Польшчы (паводле дадзеных ZUS, аналагу беларускага ФСАН, на сакавік 2023 года) толькі афіцыйна працуе 116 тысяч беларускіх грамадзян. Гэта як насельніцтва шасці Добрушаў.

    Чытайце яшчэ:

    Газета «Мінская праўда» — відаць, самае адыёзнае дзяржвыданне краіны апошніх гадоў. Расказваем, як і чаму яна ім стала

    Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў

    Провластные тролли в региональных пабликах: кто они?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці