• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У глыбоцкай кватэры журналіста Змітра Лупача сілавікі правялі ператрус

    Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач два з паловай гады таму быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Непасрэдна перад ад’ездам у ліпені 2021 года яго затрымлівалі на трое сутак у межах крымінальнай справы, распачатай за нібыта распальванне міжнацыянальнай варожасці.

    Такім чынам, «трохпакаёўка» на вуліцы Савецкай у Глыбокім з тае пары стаяла зачыненая — у ёй ніхто не жыў.

    Паводле сведчанняў відавочцаў, 6 снежня па абедзе ў кватэру Лупача пачалі званіць міліцыянты. Калі пераканаліся, што ўнутры нікога няма, выклікалі «выратавальнікаў» з МНС, якія ўзламалі дзверы. Праз пэўны час міліцыянты выйшлі, а кватэру журналіста апячаталі.

    «У кватэры няма нічога асаблівага. Хіба што засталіся дарагія для мяне рэчы, у тым ліку кнігі. Не ведаю, ці знайшлі сярод іх нешта «экстрэмісцкае». Каштоўнай маёмасці, кшталту дарагой бытавой тэхнікі, футраў і брыльянтаў у нас ніколі не было, таму злодзеям асабліва ўзяць там няма чаго», — пракаментаваў здарэнне журналіст, які пасля ад’езду з радзімы цяпер жыве ў Варшаве.

    Зміцер Лупач дадаў, што цягам апошніх двух месяцаў ён атрымліваў у Telegram правакацыйныя допісы і нават пагрозы ад незнаёмца пад нікам «Михаил Романов». Той пісаў, каб журналіст «перастаў займацца лухтой» і, «пакуль яшчэ не перайшоў рысу», звяртаўся ў камісію па вяртанні, каяўся і прязджаў у Беларусь. За «пакаянне» нехта «Міхаіл Раманаў» нават абяцаў незалежныму журналісту «амністыю».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці