• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнт Польшчы ўзгадаў пра журналіста Анджэя Пачобута падчас саміту ААН

    Падчас саміту з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда распавёў пра сітуацыю ў Беларусі.

    – Паводле апошніх дадзеных, сёння там каля 5 тысяч палітвязняў. Сярод палітычных зняволеных – паляк па паходжанні, грамадзянін Беларусі, журналіст, асуджаны на 8 гадоў зняволення, Анджэй Пачобут. У канцы лістапада ў Беларусі былі затрыманыя два польскія святары: Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак, – заявіў Дуда.

    Ксёндз Вячаслаў Пялінак быў першым асабістым сакратаром апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

    Дуда адзначыў, што Польшча выкарыстоўвае ўсе дыпламатычныя сродкі для вызвалення польскіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі.

    «На жаль, яны абсалютна неэфектыўныя. Гэтыя асобы, як і многія іншыя, былі асуджаныя на падставе ілжывых паказанняў, падчас інсцэніраваных судоў, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку, сказаў ён.

    «Міжнародная супольнасць павінна рашуча супрацьстаяць гэтаму і асудзіць такія ганебныя дзеянні», – падкрэсліў Дуда.

    «Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТА і ЕС, што камеры катаванняў усё яшчэ існуюць у 21 стагоддзі ў краіне, якая знаходзіцца непасрэдна за нашымі межамі, і няма ніякага кантакту з людзьмі, якія сядзяць у турмах, як гэта ёсць у справе Анджэя Пачобута. Нават самыя блізкія сваякі доўгі час не могуць звязацца з ім, і на дадзены момант мы дакладна не ведаем, які яго лёс. Некалькі месяцаў не было сувязі, і сёння мы не ведаем, жывы ён ці мёртвы. Спадзяёмся, спадзяемся, што ён будзе вызвалены», – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

    Чытайце яшчэ:

    Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута пазбавілі перадачы і спаткання

    Польскія школьнікі пішуць лісты ў падтрымку Анджэя Пачобута

    У спіс «экстрэмістаў» трапілі шэсць журналістаў і праваабаронцы «Вясны»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці