• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паўлюк Быкоўскі: Правайдэры атрымалі загад і выканалі яго кожны па-свойму

    Палітычны аналітык і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі распавёў у эфіры «Радыё Рацыя» пра блакаванне Ютуба, якое адбылося напярэдадні Новага года.

    РР: Абмяркуем інфармацыю пра блакаванне Ютуба, якое адбылося напярэдадні Новага года. Прыхільнікі Святланы Ціханоўскай каментавалі, што гэта зроблена для таго, каб людзі не паглядзелі яе зварот. А «Пул Першага» пісаў, што нехта здзейсніў такую правакацыю, каб беларусы не пабачылі зварот Аляксандра Лукашэнкі. Ці ўвогуле можна нейкім чынам пракаментаваць гэта, шукаць нейкія палітычныя сляды?

    Паўлюк Быкоўскі: Так, безумоўна. Па-першае, я паглядзеў па розных сервісах, якія я фіксую з блакіроўкі, і там гэтая блакіроўка не зафіксаваная. Магчыма, гэта звязана або са спосабам блакіроўкі, або з тым, што яна была вельмі кароткая.

    РР: А можа яе не было?

    Паўлюк Быкоўскі: Не, усё ж такі яна была. Сапраўды, шмат хто казаў, што Ютуб быў недасяжны недзе за 15 хвілін да апоўначы. І я асабіста спрабаваў паглядзець, як яно выглядае з дапамогай VPN. І ў мяне Ютуб быў недасяжны, паказваў, што няма інтэрнэту. Ёсць людзі, якія казалі, што ў іх не працавала тэлевізія Zala, але гэта менавіта інтэрнэт-тэлевізія.

    РР: Адпаведна, гэта акцыя, арганізаваная адмыслова. І як Вы думаеце, каб Ціханоўскую не паглядзець ці Лукашэнку?

    Паўлюк Быкоўскі: Я не думаю, што хтосьці звонку мог перакрыць доступ у Беларусь на гэтыя 15 хвілін. Такой практыкі не было, і я думаю, не будзе. У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў падчас пратэстаў улады Беларусі казалі, што гэта звонку блакуюць беларускі інтэрнэт, але тады было так, што менавіта дзяржаўныя сайты былі дасяжныя, а вось іншыя сайты былі недасяжныя. Таму гэта выглядала хлуснёй. Я думаю, што тут нешта падобнае.

    Адключэнне ўсё ж такі было зроблена ўладамі Беларусі, але паколькі ёсць розная інфармацыя, як гэта спрацавала, то хутчэй за ўсё правайдэры атрымалі загад і выканалі яго кожны па-свойму.

    Мне гэта нагадала ранейшую практыку Казахстана, дзе апазіцыйны дзяяч Мухтар Аблязаў з Францыі ці Германіі рэгулярна звяртаецца ў пэўны час да грамадзян і ў гэты час пры Назарбаеве заўсёды адключалі сацыяльныя сеткі, бо ён любіў выступаць праз Фэйсбук і Інстаграм, а потым уключаліся. А ў нас такой практыкі раней не было. У нас звычайна было адключэнне для таго, каб людзі не маглі скаардынавацца і зразумець, што адбываецца падчас палітычных акцый пратэсту. Ну вось, зараз нешта новае адкрылі для сябе.

    РР: Як Вам сёлетні зварот Аляксандра Лукашэнкі?

    Паўлюк Быкоўскі: Мне падалося, што ён зараз меў літаральна некалькі мэсэджаў, якія былі ў  пасланні, звычайна ў яго быў набор, і мэсэджы былі як агульныя, так і для мэтавых групаў аўдыторыі. Зараз была падзяка «людзям у пагонах», а так гэта было пра тое, што патрэбны мір, а «нет мира без созидания, и нет созидания без мира» і так далей.

    Фактычна адпявалася адна тэма. І я не ўпэўнены, што можна казаць, што вобраз будучыні быў намаляваны неяк болей, чым які ўжо стаў мемам – вобраз “чаркі і шкваркі”. Было сказана: мінімальны дабрабыт, і гэта ёсць тое, да  чаго трэба імкнуцца.

    Цалкам гутарку можна паслухаць тут

    Чытайце яшчэ:

    Шмат відэапраектаў, новыя сайты і інтэрнэт-кнігарня. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў другой палове 2023-га

    ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2023 годзе

    1 студзеня дзень народзінаў адзначае за кратамі журналіст Ігар Карней. Яму споўнілася 56 гадоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці