• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча 23 студзеня

    Паводле раскладу судовых пасяджэнняў, разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд галоўнаму рэдактару і сузаснавальніку недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу распачнецца 23 студзеня а 10-й раніцы, на працэс прызначаны суддзя Уладзімір Арэшка.

    Палітзняволены журналіст абскарджвае вырак, вынесены яму 3 лістапада 2023 года суддзём Маладзечанскага раённага суда Аляксеем Іршыным.  Ён прызнаў Аляксандра Манцэвіча вінаватым у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369–1 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў  да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суддзя Іршын прызначыў журналісту штраф памерам 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў.

    Былы рэдактар «Рэгіянальнай газеты» вінаватым сябе не прызнаў.  

    Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы, а пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання перавялі ў следчую турму № 8 Жодзіна (Мінская вобласць).

    Абвінавачанне сцвярджала, што Манцэвіч, з’яўляючыся кіраўніком рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах загадзя ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». У красавіку 2023 года ўлады ўнеслі «Рэгіянальную газету» ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.  

    6 красавіка беларуская праваабарончыя супольнасць прызнала Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем.

    Неўзабаве пасля вынясення прысуду, не чакаючы выніку абскарджання, Манцэвіча перавялі з жодзінскага следчага ізалятара ў СІЗА‑6 у Баранавічах. Сёлета ў жніўні рэдактару і журналісту споўнілася 65 гадоў, гэты юбілей ён сустрэў за кратамі.

    Чытайце яшчэ:

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    Шмат відэапраектаў, новыя сайты і інтэрнэт-кнігарня. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў другой палове 2023-га

    1 студзеня дзень народзінаў адзначае за кратамі журналіст Ігар Карней. Яму спаўняецца 56 гадоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці