• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На дзвюх іранскіх журналістак, якіх раней вызвалілі, завялі новую крымінальную справу

    Як высветлілася, з вызваленнем Элахе Махамадзі і Нілафар Хамідзі не ўсё склалася гладка. Хоць іранскі рэжым зрабіў крок насустрач, ён не змог не азмрочыць шчаслівы момант для прыхільнікаў журналістак і свабоды слова. У дачыненні да жанчын распачалі новую крымінальную справу па законе аб нашэнні хіджабаў.

    — Журналістак, якіх вызвалілі на час разгляду іх апеляцыі, сустракаў натоўп з больш чым 100 чалавек, — нагадвае The Guardian. — Аднак неўзабаве стала вядома, што ім выставілі абвінавачванне ў з’яўленні ў грамадскім месцы без галаўных убораў. Гэта здарылася пасля таго, як фатаграфіі, на якіх яны абдымаюцца і святкуюць сваё вызваленне, шырока распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках.

    Азам Джанграві, аналітык інфармацыйнай бяспекі і праваабаронца, заявіў, што вызваленне Элахе Махамадзі і Нілафар Хамідзі можа быць звязанае з будучымі выбарамі ў Іране.

    — Улады хочуць выклікаць пазітыўную грамадскую рэакцыю, — сказаў Азам Джанграві, які цяпер жыве ў Канадзе. — З’яўленне журналістак без хіджабаў — гэта сімвал таго, што барацьба працягваецца. Але прыхільнікі жорсткай лініі былі незадаволеныя, і рэжым вырашыў парадаваць сваіх паслядоўнікаў.

    Ён лічыць, што абавязковае нашэнне хіджабаў з’яўляецца галоўнай апорай рэжыму гендэрнага апартэіду. Вось чаму ўлады Ірана хочуць пакараць гэтых дзвюх жанчын, якія супраціўляліся прымусоваму нашэнню галаўнога ўбору і практыкавалі грамадзянскае непадпарадкаванне. У вачах іранскіх чыноўнікаў яны — злачынцы, але ў вачах мільёнаў іранскіх жанчын — героі.

    Элахе Махамадзі і Нілафар Хамідзі былі вызваленыя пад заклад у 200 тысяч долараў з турмы ў Тэгеране 14 студзеня. Чакаць рашэння суда па іх апеляцыі яны будуць на волі. Раней Элахе Махамадзі прысудзілі 6 гадоў турэмнага зняволення «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», 5 гадоў — «за змову супраць бяспекі краіны» і год — «за прапаганду супраць бяспекі краіны». Аналагічныя фармулёўкі выкарыстаныя ў абвінавачаннях да яе калежанкі. Нілафар Хамідзі прысудзілі 7 гадоў турэмнага зняволення «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», 5 гадоў — «за змову супраць бяспекі краіны» і год «за прапаганду супраць Ісламскай Рэспублікі Іран».

    Нілафар Хамідзі адной з першых апублікавала фатаграфіі 22-гадовай Джыны Махса Аміні ў лякарні. А Элахе Махамадзі падрыхтавала справаздачу аб смерці дзяўчыны.

    Джыну Махса Аміні арыштавала рэлігійная паліцыя за парушэнне ісламскага дрэс-кода ў верасні 2022 года. Улады па-ранейшаму сцвярджаюць, што памерла яна не ад пабояў, а ад раней невядомага захворвання.

    Чытайце яшчэ:

    Вызвалілі дзвюх іранскіх журналістак, якія раней былі асуджаныя на вялікія тэрміны

    Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу

    Дзве журналісткі, арыштаваныя падчас іранскіх пратэстаў, асуджаныя на вялікія тэрміны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці