• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»

    Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуў увагу на тое, што ў апошняй рэдакцыі «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян альбо асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» больш няма прозвішча Рамана Пратасевіча.

    У «экстрэмісцкі» спіс, які вядзе МУС РБ, Рамана Пратасевіча  ўключылі 1 снежня 2023 года — разам са Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам, якіх судзілі завочна на адным працэсе. Прысуды чальцам рэдакцыі звышпапулярнага падчас пратэстаў 2020 года тэлеграм-канала Nex­ta  былі вынесеныя 3 траўня 2023 года ў Мінскім абласным судзе.

    Фігурантаў абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, актаў тэрарызму, у абразе прэзідэнта, распаўсюдзе заведама ілжывых звестак пра Рэспубліку Беларусь ды іншых злачынствах. Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў зняволення, Рудзіку і Пуцілу  — адпаведна 19 і 20 гадоў пазбаўлення волі. 

    22 траўня 2023 года стала вядома пра тое, што Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча. У «спіс экстрэмістаў» ён трапіў пасля памілавання ўжо, аднак прабыў у ім усяго два месяцы. Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у ім засталіся.

    Нагадаем, летам 2020 года Раман Пратасевіч быў рэдактарам сеткі каналаў Nex­ta, потым пайшоў адтуль, каб працаваць з каналамі «Беларусь галаўнога мозгу». Калі Пратасевіч ужо быў за межамі Беларусі, улады абвясцілі яго «тэрарыстам» і нават накіравалі Польшчы запыт на экстрадыцыю.

    23 траўня 2021 года Пратасевіч і ягоная сяброўка Соф’я Сапега былі затрыманыя беларускімі сілавікамі пасля прымусовай дзеля гэтага пасадкі ў мінскім аэрапорце замежнага самалёта, які ляцеў з Грэцыі ў Літву.

    Неўзабаве пасля затрымання Раман Пратасевіч пачаў з’яўляцца ў эфіры дзяржаўных медыяў, на «пакаянных» відэа і прапагандысцкіх прэс-канферэнцыях. У чэрвені 2021 года Пратасевіча перавялі пад хатні арышт, у эфіры БТ яго паказвалі як вольнага чалавека, ад ягонага імя нават спрабавалі запусціць новае выданне.

    Чытайце яшчэ:

    Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў

    У Віцебску Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І прызначылі новы суд

    СМІ ў Беларусі ў 2023 годзе. Электронны бюлетэнь БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці