• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Збор сродкаў! Віцебскаму журналісту Аляксандру Корнышаву патрэбна дапамога ў сувязі з аперацыяй

    Віцебскі журналіст і рэдактар Аляксандр Корнышаў мае патрэбу ў фінансавай дапамозе ў сувязі са складанай аперацыяй. Яе неабходнасць выявілася пасля вымушанага пераезду журналіста спачатку ва Украіну, а потым — у Польшчу. Пра гэта Аляксандр расказаў у праграме «Беларус беларусу» тэлеканала «Белсат» .

    Аляксандр некалькі гадоў аддаў працы на выданне «Витебский курьер» (vkurier.info), якое дзейнічае і сёння. Ён быў таксама ў арганізацыі «Альтэрнатыва». Калі пасля выбараў 2020 года пачаліся рэпрэсіі супраць журналістаў, Аляксандр выехаў ва Украіну, дзе заспеў кавід і вайну. Жыў побач з тэлевежай у Кіеве, якую расейцы абстрэльвалі ў першыя дні вайны. Здолеў паспяхова эвакуявацца, штурмаваў цягнік у Львоў, затым перабраўся ў Польшчу.

    І тут у яго выявілі некроз тканінаў абодвух бёдраў, праз што Аляксандр пакутуе на моцны боль. Яму тэрмінова патрэбная фінансавая дапамога, каб перажыць дзве аперацыі і рэабілітацыю. Падтрымаць Аляксандра можна грашовым пераводам на адзін з рахункаў, пазначаных ніжэй:

    PL09 1090 1694 0000 0001 5626 2829
    PL68 1090 1694 0000 0001 5626 3028
    SANTANDER BANK POLSKA S.A. WBKPPLPPXXX
    Ali­ak­san­dr Kornyshau

    Wise
    Ali­ak­san­dr Kornyshau
    BIC код: TRWIBEB1XXX
    IBAN: BE15 9673 2367 6030
    Адрес Wise: Rue du Trône 100, 3rd floor
    Brus­sels
    1050
    Bel­gium

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці