• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кантэнт сацсетак аналітыка Сяргея Чалага абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 лютага ўнесла ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонкі ў сацыяльных сетках эканамічнага аналітыка і публіцыста Сяргея Чалага.

    Адпаведнае рашэнне пра гэта прыняў 19 лютага 2024 года суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    «Экстрэмісцкімі» прызнаныя два акаўнты Сяргея Чалага ў Tik­Tok («chaly_bic» і  «chaly_live»), старонкі ў Face­book («Чалый на БРЦ» і «Сергей Чалый»), Telegram-канал «Сергей Вячеславович Чалый», старонка ў Insta­gram (@chaly_bic), а таксама YouTube-канал «Чалый LIVE».

    Сяргей Чалы — беларускі эканаміст. Супрацоўнічаў з шэрагам незалежных беларускіх СМІ ў якасці эканамічнага аглядальніка. Вядомы многім беларусам як аўтар і вядоўца праграмы «Экономика на пальцах», якая выходзіла з 2011-га да 2021 года на партале  tut.by. На сёння акрамя іншага вядзе вечаровае шоу «Ноч з Чалым».

    У 2020 года быў вымашаны выехаць з Беларусі з прычыны пераследу за прафесійную дзейнасць. У лістападзе 2023 года ў яго мінскай кватэры сілавікі правялі ператрус.

    Чытайце яшчэ:

    Сілавікі паказалі відэа з затрыманым журналістам Алесем Сабалеўскім

    Свядомы «ігнор» ці збег абставінаў? Чаму ў беларускіх СМІ мала пішуць пра культуру

    Крымінальную справу супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча перадалі ў суд

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці