• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барыс Гарэцкі: «Усё менш інфармацыі пра журналістаў за кратамі»

    Пытанні палітвязняў гучаць яшчэ больш актуальна. Напрыклад, няма інфармацыі з‑за кратаў. А гэта ўскладняе магчымасць ім дапамагчы, кажа намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі ў каментары Беларускаму Радыё Рацыя.

     

    Барыс Гарэцкі. Фота: БАЖ

    - Колькасць палітзняволеных журналістаў не змяншаецца, а толькі павялічваецца. Людзі атрымліваюць вялізныя турэмныя тэрміны, але што больш за ўсё мяне непакоіць, гэта тое, што цягам апошняга года мы ўсё менш і менш маем інфармацыі пра нашых калег за кратамі. Улада палохае саміх журналістаў, увогуле ўсіх зняволеных, іх родных за любыя ўзгадванні ў прэсе. Людзей караюць у калоніях. Фактычна, мы зараз назіраем сітуацыю, калі вялізная колькасць палітвязняў, якая ёсць у Беларусі, проста знікае недзе ў цемры. Улада для гэтага працавала тры гады і пэўных высілкаў дамаглася. Але нашая справа якраз казаць пра гэтых людзей, быць іх святлом і не забываць пра гэтую праблему. А таксама не даваць забываць пра гэтую праблему свету асабліва зараз, калі на днях ужо выйдзе чарговы Сусветны рэйтынг свабоды слова. Вельмі важна, каб Беларусь гучала. Парадак дня – гэта падтрымка калег. Вельмі многія людзі ў складаным медычным стане, псіхалагічным стане. Наш абавязак падтрмліваць медыясектар.

    РР: Сваякі палітвязняў вельмі часта расказваюць нам, што вельмі мала інфармацыі з‑за кратаў. Вы таксама фіксуеце  такую праблему, што датычыць журналістаў-палітвязняў?

    - Перапіску ўсім абмежавалі, яшчэ ў следчых ізалятарах больш-менш можа што прасачыцца, а ўжо ў калоніях лісты праходзяць толькі ад родных. Ясна, што і людзі ў сваіх лістах не могуць паведамляць нейкую важную інфармацыю. Ды і родныя — зараз любы ліст, які выходзіць у медыя, можа прыцягнуць увагу сілавікоў. Яны гэтым карыстаюцца. Прывяду такі прыклад: летась перад Новым годам мы рабілі адзін з шэрагу матэрыялаў, якія падводзілі вынікі года (я маю на ўвазе 2022 год). Там шэраг родных нам казалі пра шэраг нашых калег-палітвязняў. Мы пісалі адным радком — «працягвае адбываць пакаранне», маючы на ўвазе, што ў нас ёсць кантакт з роднымі, але ніякай большай інфармацыі мы паведаміць не можам. Гэта была недзе палова нашых калег. Сёлета на нашым сайце нават не выйшаў такі матэрыял, таму што амаль стоадсоткавая колькасць сем’яў не хочуць публічнасці. Я б не сказаў баяцца, але яны не хочуць нашкодзіць чалавеку, які за кратамі. <…>

    РР: Таксама хачу звярнуць увагу, зачапіўшыся за твае словы, што мы працуем не ў роўных умовах і прыгадаць гісторыю з сайтам БАЖ, якога пазбавілі месца ў беларускай інтэрнэт-прасторы. Ці нейкім чынам атрымалася нармалізаваць гэтую сітуацыю? Ці з’явіліся дадатковыя праблемы?

    - Я думаю, што большасць медыяў былі падрыхтаваныя да такой сітуацыі. Мы былі дакладна падрыхтаваныя, таму што яшчэ з траўня, калі ў іншых выданняў пачалі забіраць беларускія дамены, мы адразу набылі наш новы дамен baj.media. Ён існаваў у выглядзе люстэрка, там працавалі пошукавыя службы, ён добра індэксаваўся. Па наведвальнасці ніякіх стратаў. Можа быць толькі плюс, магчыма, бо ў нас наведвальнасць сайта ўвесь час расце. Гэта звязана з добрым індэксаваннем сайта, з рэкламай, з тым, што нашы калегі вельмі добра працуюць у сацыяльных сетках і распаўсюджваюць там наш кантэнт. <…>

    Цалкам размову слухайце тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці