• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто забіў літоўскага рэжысёра-дакументаліста ў Марыўпалі? Следства назвала падазраваных

    Мантас Кведаравічус. Фота: BNS

    Мантас Кведаравічус. Фота: BNS

    Літоўскі рэжысёр Мантас Кведаравічус у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну знаходзіўся ў Марыўпалі, дзе вёў здымкі для свайго фільма. Там ён трапіў у акружэнне і загінуў. Цяпер Генпракуратура Літвы абвесціла, што ўстаноўлены падазраваныя ў забойстве дакументаліста, паведамляе LRT.

    Генпракурор Літвы Ніда Грунскене паведаміла, што падчас маштабнага дасудовага расследавання падазраванымі ў гэтым злачынстве былі прызнаныя трое вайскоўцаў 1‑й асобнай мотастралковай брыгады 1‑га армейскага корпусу так званай Данецкай Народнай Рэспублікі.

    Цяпер вырашаецца пытанне аб пачатку крымінальнага пераследу названых асоб. Для гэтага супрацоўнікі пракуратуры звярнуліся ў суд, каб прызнаць вайскоўцаў ДНР падазраванымі ва ўдзеле ў актах ваеннай агрэсіі супраць Украіны, а таксама ў незаконным затрыманні Мантаса Кведаравічуса, пазбаўленні волі і забойстве. У выніку ўсіх трох прызналі падазраванымі.

    — Цяпер у Генеральную пракуратуру Украіны накіраваны запыт аб аказанні юрыдычнай дапамогі для вызначэння месцазнаходжання гэтых падазраваных, уручэння ім азначэнняў суда аб прызнанні іх падазраванымі, правядзення іх допыту і іншых неабходных дзеянняў, — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры Літвы.

    Дасудовае расследаванне было распачатае ў Літве. У яго задачы ўваходзіць збор і дакументаванне заяў людзей, уцекачоў з Украіны ў Літву і іншыя краіны Еўропы, а таксама ўсіх іншых магчымых матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для прыцягнення да адказнасці віноўных.

    Рэжысёр-дакументаліст Мантас Кведаравічус загінуў ва ўзросце 45 гадоў. Ён быў забіты ў сакавіку 2022 года ў Марыўпалі, дзе вёў здымкі. Раней літовец зняў дакументальны фільм «Марыўпаль» (у 2015 годзе), а перад смерцю запісаў інтэрв’ю жыхароў і іх гісторыі ў разбураным вайной горадзе. Пасля смерці рэжысёра быў скончаны другі яго фільм «Марыўпаль‑2». Ён быў паказаны на Канскім кінафестывалі, дзе атрымаў спецыяльны прыз ад журы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці