• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы не зачыняемся». Вольга Сямашка патлумачыла, чаму прыпыніла працу беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт»

    «Радыё Ўнэт часова прыпыняе вяшчанне праграм на беларускай мове. На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі» — такая абвестка з’явілася 14 сакавіка на сайце медыя. Пра прычыны прыпынення працы і перспектывы вырашэння праблемы БАЖ пагутарыў з галоўнай рэдактаркай Вольгай Сямашка.

    Вольга Сямашка ў Сейме Літвы. 2023 год. Фота: БАЖ

    «Радыё Ўнэт» — беларуская рэдакцыя «Радыё Wnet» — фінансавалася са сродкаў Міністэрства замежных спраў Польшчы.

    — Мы чакалі, пакуль будзе зацверджаны бюджэт МЗС Польшчы, у якім былі б прапісаныя лічбы на фундацыю, з якой мы непасрэдна фінансуемся. Бюджэт з’явіўся, ён ужо некалькі дзён ёсць у агульным доступе.

    Мы чакалі рашэння па нашым праекце, але не атрымалі яго ні ў панядзелак, ні ў аўторак, і ў сераду нам ніхто не змог сказаць нічога канкрэтнага. Таму было прынята рашэнне: часова прыпыніць працу беларускай рэдакцыі да вырашэння фінансавых праблем.

    Мы не закрываемся, як толькі МЗС прыме рашэнне, што наш праект будзе падтрымлівацца, мы адновім працу ў ранейшым фармаце, —  распавяла БАЖ спадарыня Вольга.

    — Дагэтуль вы не ведаеце, ці ўвогуле ёсць сродкі на фінансаванне беларускай рэдакцыі «Радыё Ўнэт» сёлета?

    — Сістэма працуе наступным чынам. Існуе фундацыя, з якой фінансуецца не толькі нашае радыё, але і іншыя беларускія праекты. Бюджэт фундацыі прапісаны. Але мы не атрымалі дакладнага адказу, ці будзе падтрыманы менавіта наш праект з гэтых сродкаў. Нам зноў прапанавалі пачакаць, але, скажу шчыра, рэдакцыя і так два з паловай месяцы існуе ў рэжыме чакання. І ўвесь гэты час мы не сядзелі, склаўшы рукі, а паўнавартасна працавалі. Таму і прынялі рашэнне часова прыпыніць працу рэдакцыі.

    на эфры радыё Ўнет

    Падчас запісу эфіру. Фота: Радыё Ўнет

    — То-бок, гэта сумеснае рашэнне ўсёй рэдакцыі?

    — Мы з’яўляемся беларускай рэдакцыяй «Радыё Wnet». А яно — класічнае польскае радыё, якое вяшчае ў Польшчы круглыя суткі. Штодня ўвечары беларуская рэдакцыя мела дзве гадзіны вяшчання на беларускай мове.

    Беларускія праграмы пакуль са штодзённага эфіру не здымаюцца, яны застаюцца, але ўвесь час будзе ісці беларуская музыка з паведамленнем «Тут магла быць беларуская праграма, але, на жаль, з‑за абставін, якія ад нас не залежаць, пакуль гэтых беларускіх праграм няма».

    — Ці маеце хоць прыблізнае ўяўленне, на колькі часу можа «падвіснуць» вяшчанне беларускай рэдакцыі?

    — Мы аптымісты. У нас калектыў невялікі: усяго шэсць чалавек. Нашыя вядучыя эфіру, карэспандэнты знаходзяцца ў Літве, ва Украіне, у Беластоку і ў Варшаве.

    Не магу сказаць, што ў нас раней такіх праблем не ўзнікала. Трэба разумець, што ўсе фінансавыя дакументы зацвярджаюцца не на пачатку года, а трохі пазней. Мінулыя гады нас падтрымлівала польская рэдакцыя, якая фактычна за свае ўласныя сродкі фінансавала нас. Але сёлета прынята рашэнне: пакуль не будзе грошай, мы часова прыпыняемся.

    Даведка. «Радыё Wnet» – польская радыёстанцыя і інтэрнэт-сацыяльны сайт, заснаваны ў 2009 годзе Кшыштафам Скаўронскім, Гжэгажам Васоўскім, Катажынай Адамяк-Срочыньскай, Монікай Макоўскай-Васоўскай, Войцехам Цэйроўскім і Ежы Яховічам.

    Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» пачала працу 11 лістапада 2020 года і сфарміравалася з журналістаў, якія з‑за рэпрэсій былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» з’яўляецца часткай польскага «Radio Wnet».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці