• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL прапануе беларусам за мяжой падтрымаць адзін з напрамкаў яго дзейнасці

    Фонд BYSOL быў створаны ў жніўні 2020 года ў адказ на хвалю рэпрэсій, якія захапілі Беларусь. Фонд увесь час пашырае спектр дзейнасці, дадаючы новыя напрамкі ў адказ на выклікі часу. Каб мець такую ​​магчымасць і надалей, BYSOL прапануе беларусам за мяжой аформіць платную падпіску на профіль у Patre­on.

    Андрэй Стрыжак. Скрыншот відэа

    — Сярод беларускіх грамадскіх структур, якія прыцягваюць прыватныя грошы людзей, BYSOL з’яўляецца самай буйной структурай. І агульная сума, якую ў нас атрымліваецца сабраць штогод, добра ілюструе нашы фандрайзінгавыя магчымасці як Фонда, які дапамагае людзям у цяжкай сітуацыі, — дзеліцца стваральнік Фонда Андрэй Стрыжак. — Я хацеў бы падзякаваць усім, хто дапамагае нам, кожнаму і кожнай, хто робіць ахвяраванні людзям у бядзе. І я хацеў бы запрасіць вас аформіць падпіску на наш Patre­on. Гэта важна для нас, таму што нават самае маленькае ахвяраванне, якое прыходзіць да нас рэгулярна, дазваляе планаваць нашу працу на будучыню. Памятайце, што працаваць далей і абараняць сваіх — гэта не проста слоган, а нашыя з вамі дзеянні.

    Patre­on дазваляе ахвяраваць Фонду на рэгулярнай аснове, што дапамагае закрываць зборы былым палітвязням, сем’ям палітзняволеных, а таксама дае сродкі для працы каманды эвакуацыі і іншых кірункаў BYSOL. Патроны могуць абраць напрамак дзейнасці, які лічаць вартым падтрымаць.

    З дапамогай Patre­on можна ахвяраваць невялікія сумы, але рэгулярна. Разам з гэтым падпісчыкі маюць магчымасць дасылаць ці атрымліваць асабістыя паведамленні ад Фонда. Каманда BYSOL заўсёды ўдзячная водгукам і прапановам і прыслухоўваецца да іх.

    На дадзены момант у BYSOL ужо 95 платных падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці