• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На конкурс «Вольнае слова» даслалі амаль паўтары сотні матэрыялаў

    У нядзелю завяршыўся прыём матэрыялаў на традыцыйны журналісцкі конкурс «Вольнае слова». Другі год запар ён праходзіць пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

    Сёлета на конкурс даслалі 141 матэрыял альбо цыкл матэрыялаў. Новаўвядзеннем гэтага году стала тое, што ва ўсіх намінацыях, акрамя «Журналісцкага расследавання», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя і відэапрацы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.

    Што да намінацый, то яны засталіся нязменнымі: «Найлепшы інфармацыйны матэрыял», «Найлепшая аналітычная публікацыя», «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» і «Журналісцкае расследаванне». У апошнюю намінацыю, дарэчы, прыйшло ажно 25 матэрыялаў.

    Сярод тэм публікацый, якія прыйшлі на конкурс: вайна ва Украіне і ўдзел беларусаў у ёй, хатні гвалт і гвалт у дачыненні да жанчын, жыццё палітзняволеных у турмах і пасля вызвалення, эканамічныя і іншыя расследаванні, схемы абыходу санкцый, вываз украінскіх дзяцей у Беларусь, складанасці легалізацыі беларусаў і беларусак і многія іншыя.

    Са згоды Еўрапейскай федэрацыі журналістаў цягам бліжэйшых месяцаў БАЖ на сваіх старонках паспрабуе падрабязна расказаць пра тэмы дасланых матэрыялаў.

    Конкурс «Вольнае слова» пакліканы адзначаць і ўганараваць лепшыя публікацыі беларускіх журналістаў і журналістак незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца – у самой Беларусі ці за межамі. Ужо на гэтым тыдні журы конкурсу збярэцца на сваё першае пасяджэнне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці