• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube-канал «Брестской газеты» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Чарговае папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў закранула YouTube-канал #VideoBGLive, які належыць незалежнаму рэгіянальнаму інтэрнэт-выданню «Брестская газета». На сёння канал налічвае 387 тысяч падпісчыкаў.

    Фота з архіву БАЖ

    Як вынікае з дакумента на сайце Мінінфармацыі, рашэнне аб прызнанні YouTube-канала #VideoBGLive «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» прыняў 28 сакавіка суддзя Іванаўскага раёна Андрэй Васілюк. Сам судовы працэс адбыўся паводле ініцыятывы мясцовай пракуратуры, а Міністэрства інфармацыі было пазначана ў якасці зацікаўленага боку.

    Некалькі тыдняў таму, 14 сакавіка, суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка прыняў аналагічнае рашэнне наконт Insta­gram-акаўнта «Брестской газеты» з назвай bg.live_365.

    Напрыканцы 2021 года на патрабаванне пракуратуры Брэста кантэнт сайта «Брестской газеты» быў прызнаны судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага рашэннем Міністэрства інфармацыі інтэрнэт-рэсурс заблакавалі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі. Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі аб’яўленыя старонкі і групы «Брестской газеты» ў розных сацыяльных сетках.

    28 лютага 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абвесціў «Брестскую газету» «экстрэмісцкім фарміраваннем», забараніўшы такім чынам дзейнасць у краіне праз пагрозу крымінальнага пераследу. А на пачатку 2024 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Ленінскага раёна Брэста палічыў і новы сайт «Брестской газеты» з адрасам bgmedia.site.

    Супрацоўнікі рэдакцыі з прычыны бяспекі былі вымушаныя выехаць з Беларусі і зараз працуюць у эміграцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці