Google плануе зрабіць платнымі некаторыя пошукавыя функцыі
Google хоча зрабіць платнымі сучасныя сістэмы пошуку з ужываннем штучнага інтэлекту, піша smartpress.by са спасылкай на Financial Times.
Плануецца, што пошук на базе ШІ будзе даступны ў рамках падпіскі Google One. Аплочваць яго прыйдзецца штомесяц.
Кампанія Google тэстуе эксперыментальны пошук SGE (Search Generative Experience) на базе генератыўнага штучнага інтэлекту з траўня 2023 года. Зараз навінка даступная больш чым у 120 краінах на сямі мовах, але да Еўропы пакуль не дайшла.
Сістэма дазволіць карыстальнікам атрымліваць кароткія адказы на свае запыты адразу на галоўнай старонцы пошуку. Разам з адказам SGE пакажа некалькі рэлевантных спасылак на крыніцы.
Інтэграцыя SGE у асноўны пошук Google лічыцца пытаннем часу. SEO-спецыялісты мяркуюць, што гэта можа істотна знізіць пошукавы трафік на сайты.