• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім журналіста Змітра Лупача публічна абвясцілі «злачынцам»

    Фотаздымкі Змітра Лупача і дваіх ягоных дзяцей вывесілі на інфармацыйным стэндзе каля Глыбоцкага РАУС, дзе размяшчаюць абвесткі пра тых, каго шукае міліцыя. Цяпер там ёсць і асобны спіс пад назвай «Злачынцы», хаця суду над пераважнай большасцю гэтых асобаў не было і іх вінаватасць у нейкіх злачынствах не даказаная.

    Віцебскі аблсуд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера Змітра Лупача

    Зміцер Лупач

    Пра Змітра Лупача паведамляецца, што ён «схаваўся ад следства», а таксама пазначаны артыкул 361–4 (ч. 1) Крымінальнага Кодэкса РБ (Вярбоўка, іншае ўцягванне  асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

    Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Непасрэдна перад ад’ездам у ліпені 2021 года яго затрымлівалі на трое сутак у межах крымінальнай справы, распачатай за нібыта распальванне варожасці. У снежні 2023 года сілавікі правялі ператрусы ў ягонай кватэры ў Глыбокім, а таксама ў вясковай хаце, якая дасталася Змітру Лупачу ў спадчыну.

    Гэтаксама летась у снежні на Віцебшчыне прайшла цэлая серыя допытаў і ператрусаў у межах крымінальнай справы, распачатай супраць стваральнікаў сюжэта, знятага ў Полацку і паказанага на тэлеканале «Белсат» (медыя абвешчанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»). Зміцер Лупач не выключае, што ператрусы ў ягоным жыллі маглі быць звязаныя з гэтай справай, але пра тое, што яго асабіста вінавацяць у «садзеянні экстрэмізму», яму нічога невядома. Позвы ў суд ён не атрымліваў, ніякіх афіцыйных звестак пра тое, што ён ужо асуджаны па крымінальным артыкуле, няма. Таму залічэнне ў шэраг «злачынцаў» ён лічыць паклёпам.

    На гэтым самым стэндзе каля Глыбоцкага РАУС размешчаны і фотаздымкі ягоных дзяцей — сына Валянціна і  дачкі Кацярыны, якія цяпер таксама жывуць у замежжы. Пра Валянціна Лупача напісана, што ён нібыта ўхіляецца ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу ( ч. 1 арт. 435 КК РБ), пра Кацярыну Лупач — што яна «хаваецца ад следства», распачатага на падставе ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

    Святлана, старэйшая дачка Змітра Лупача, ужо асуджаная паводле гэтага артыкула і адбывае пакаранне ў гомельскай ПК № 4. Сёлета 19 студзеня імя і прозвішча жанчыны з’явілася ў Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Беларуская праваабарончай супольнасць прызнала яе палітзняволенай. 

    У глыбоцкі «спіс злачынцаў», абвешчаных такімі без суду і следства, трапіла і Людміла Барэйка, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан». Следчы камітэт распачаў супраць яе «спецвытворчасць», бо жанчына таксама была вымушаная з’ехаць за мяжу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці