• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніка прыватнай гомельскай тэлекампаніі асудзілі ўжо другі раз, а ягоны намеснік прапаў без вестак

    Вядомага гомельскага бізнэсмена, заснавальніка і дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ» Віталя Філінскага ўжо двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», першы суд, які адбыўся ў канцы сакавіка, скончыўся для бізнэсмена 15 суткамі арышту, а пасля яго асудзілі паўторна, прызначыўшы чарговыя 15 сутак.

    Віталь Філінскі. Фота: сацсеткі

    Такім чынам, Філінскі працягвае заставацца за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання. Верагодна, падставай для пераследу маглі паслужыць нейкія публікацыі або рэпосты ў сацсетках — пасля арышту старонкі Філінскага ў фэйсбуку і «Вконтакте» былі выдаленыя.

    Па тым жа абвінавачванні нядаўна судзілі іншага буйнога гомельскага бізнэсмена — Навума Каца. Абодва прадпрымальнікі з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства».

    Што тычыцца «ФілТВ», то гэта адзінае ў Гомельскай вобласці рэкламнае агенцтва поўнага цыклу, якое займаецца распрацоўкай рэкламнай ідэі, яе ўвасабленнем і размяшчэннем атрыманага рэкламнага прадукту на ТБ-каналах.

    Кампанія паспяхова працавала з 1996 года, выконвала, у тым ліку, дзяржзамовы. Напрыклад, здымала фільм для Савета Рэспублікіу. Аднак у апошнія гады ў прадпрыемства пачаліся праблемы — нягледзячы на гэта, яно працягвала працу, хоць і ва ўрэзаным выглядзе.

    Цяпер кампанія засталася ўвогуле без кіраўніцтва, бо неўзабаве пасля арышту Філінскага знік без вестак ягоны намеснік Андрэй Віннікаў. Уначы 1 красавіка мужчына выйшаў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Ужо два тыдні яго шукаюць міліцыя і валанцёры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці