• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE

    Пра прыпыненне выхаду папулярнага ютуб-канала «Міністэрства сепультуры» паведаміў у сацсетцы Х ягоны аўтар, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. У той жа час спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч заявіў, што сённяшні выпуск ягонага праекта Hoda­se­vich-LIVE таксама будзе пакуль апошнім.

    «Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будзе доўгай», — напісаў Аляксандр Чарнуха.

    Прычыны прыпынення праекта Чарнуха не патлумачыў, адзначыўшы толькі, што «цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу».

    Ютуб-канал «Міністэрства сепультуры», на які падпісаныя амаль 9 тысяч чалавек, быў прысвечаны беларускай музыцы. У ім Аляксандр Чарнуха сярод іншага знаходзіў сілы з тонкім гумарам скласці дыскаграфію сясцёр Груздзевых, расказваў пра загадкі гурта «Дразды», але пры гэтым радаваўся беларускай Б’ёрк і знаёміў з багамі беларускага метала. Апошні сюжэт на канале з’явіўся тры тыдні таму.

    Канал Hoda­se­vich-LIVE выходзіў каля 5 гадоў, ён мае каля 28 тысяч падпісчыкаў і прысвечаны праблемам беларускага футбола. 

    Мікалай Хадасевіч спыненне ягонай працы патлумачыў ментальнай стомленасцю і таму неабходнасцю паўзы, але сярод іншага згадаў і пра фінансавыя цяжкасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці