• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС Германіі і генеральны дырэктар DW асудзілі рашэнне беларускага МУС

    Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 29 красавіка прызнала медыя «DW Беларусь» «экстрэмісцкім фарміраваннем». Генеральны дырэктар DW Петэр Лімбург раскрытыкаваў гэтае рашэнне беларускіх уладаў. «Мы самым рашучым чынам асуджаем рашэнне беларускага МУС. Абвінавачанні з’яўляюцца неабгрунтаванымі і не адпавядаюць рэальнай рабоце нашай беларускай рэдакцыі», — цытуе словы гендырэктара «DW Беларусь».

    Генеральны дырэктар Deutsche Welle Петэр Лімбург. Фота: DW

    Як заявіў спадар Лімбург, рашэнне беларускіх уладаў дэманструе, што Мінск працягвае баяцца незалежных журналістаў:

    — Рэжым у Беларусі робіць усё магчымае, каб пазбавіць беларусаў доступу да свабоднай інфармацыі. Улады баяцца адказных грамадзян, якія самастойна фарміруюць меркаванне аб тым, што адбываецца ў сваёй краіне, у Еўропе і ў свеце.

    Гендырэктар  DW упэўнены, што журналістаў медыякампаніі не запалохае новае рашэнне беларускай улады.

    — Для нас гэтая забарона з’яўляецца заклікам працаваць яшчэ больш старанна, каб усе мелі доступ да нашага кантэнту і свабоднай інфармацыі,  — падкрэсліў Петэр Лімбург.

    Навіну пра прызнанне «DW Беларусь» «экстрэмісцкім фарміраваннем» пракаментаваў і МЗС Германіі.

    «Улада ў Мінску ўсімі сіламі спрабуе запалохаць і прымусіць замаўчаць журналістаў і СМІ. Забарона DW у Беларусі —  гэта яшчэ адна частка мазаікі лукашэнкаўскага інструментара прыгнёту. Праўду нельга забараніць», — зазначана ў паведамленні ведамства ў яго афіцыйным акаўнце ў сацсетцы Х ( Twit­ter).

    Нагадаем, што паводле беларускага МУС «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаная і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай «DW Беларусь (Немецкая волна Беларусь)». У дакуменце пералічаныя інтэрнэт-сайт «DW» з падраздзелам «Беларусь», а таксама YouTube-каналы, Telegram-канал, Telegram-чат, Telegram-бот, акаўнты ў Insta­gram, Face­book і сацсетцы X гэтага медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці