• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Telegram знайшлі невялікую, але небяспечную «дзіру», якой могуць скарыстацца сілавікі

    Пры пераходзе па спасылках на Web.telegram.org з праграмы адбываецца аўтаматычны логін у акаўнт, чым могуць скарыстацца сілавікі. На праблему звярнулі ўвагу расейскія расследавальнікі і «Медиазона». «Белсат» праверыў, на момант публікацыі праблема не вырашаная.

    Спасылка на старонку Web.telegram.org у мэсэнджары Telegram. Фота: Белсат

    Тры расейскія журналісты заўважылі ў сябе ў мэсэнджары Telegram падазроныя сесіі з месцаў, дзе яны не знаходзіліся. IT-спецыяліст высунуў тэорыю аб тым, як хтосьці можа чытаць чужы Telegram.

    Мэсэнджар Telegram працуе як асобная праграма для Win­dows, MacOS, Lin­ux, Android, iOS, існуюць неафіцыйныя праграмы для іншых платформаў. Таксама Telegram можа працаваць проста ў браўзеры праз Web-версію.

    Менавіта праз апошнюю можа быць праблема. Справа ў тым, што пры пераходзе з афіцыйных кліентаў Telegram на тэлефонах і камп’ютарах па любой спасылцы на старонку гэтай версіі Web.telegram.org адбываецца аўтаматычны лагін у браўзеры. Увесці пароль, код ці нешта іншае пры тым не просяць (хоць Telegram і паведаміць карыстальніку пра новую сесію на ўсіх прыладах).

    Калі ўвайсці ў Web-версію памылкова, гэта не праблема – можна і выйсці. Гэта можна ўспрымаць нават не «дзірой», а зручнай асаблівасцю.

    Але, як заўважае «Медыязона», сілавікі пры «праверцы тэлефона» могуць адкрыць Telegram (калі затрыманы іх пусціць у мэсэнджар ці не абароніць сваю прыладу паролямі) і атрымаць поўны і неабмежаваны доступ да перапіскі карыстальніка ў сваім браўзеры. Акрамя таго, сесію браўзера могуць скапіяваць праз функцыю «USB Debug­ging», калі такая была раней уключаная карыстальнікам у надалах тэлефона.

    Абараніцца ад гэтага загадзя нельга, але пасля траплення тэлефона ў рукі сілавікоў можна зайсці ў налады Telegram, у раздзеле «Прыватнасць і бяспека» паглядзець на «Актыўныя сесіі» і спыніць непажаданыя або ўсе адразу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці