• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве адкрылі персанальную фотавыставу Зянона Пазняка

    Фотавыстава аднаго са старэйшых беларускіх палітыкаў, літаратара, публіцыста і фатографа Зянона Пазняка адбылася ў Беларускім Доме ў Варшаве. Пра імпрэзу распавядае «Радыё Рацыя».

    Зянон Пазняк на адкрыцці сваёй фотавыставы ў Беларускім доме ў Варшаве. Красавік, 2024. Фота: «Радыё Рацыя»

    Арганізавала фотавыставу дырэктар Беларускага Дома Настасся Кажапенка. Ёй прыйшлося два гады ўгаворваць спадара Зянона на адкрыццё фотавыставы, бо ён усё лічыў, што такі цяжкі час не для выстаў, кажа Настасся Кажапенка:

    – І калі я даведалася, што спадар Зянон Пазняк яшчэ і фатограф, пачала вывучаць яго глыбей, яго фотатворы, то я падумала, што можа варта больш паказваць людзям. Можа не ўсе ведаюць, не ўсе бачылі.

    На адкрыцці фотавыставы Зянона Пазняка ў Беларускім доме ў Варшаве. Красавік, 2024. Фота: «Радыё Рацыя»

    Каларытна расказваў пра свае заняткі фатаграфіяй Зянон Пазняк:

    – Я быў малады, у школу хадзіў. Маці мне купіла апарат, усё. Я вырашыў адпрацаваць гэтыя грошы, я ж не магу за кошт маці. Я пад касцёлам фатаграфаваў людзей за 20 капеек. Я ўсё адкупіў.

    На адкрыцці фотавыставы Зянона Пазняка ў Беларускім доме ў Варшаве. Красавік, 2024. Фота: «Радыё Рацыя»

    Выставай зацікавілася шмат беларусаў. Імпрэза адбывалася на працягу амаль трох гадзін.  Акрамя Зянона Пазняка выступала ўкраінская паэтка і музыка Алеся Сінчук.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці