• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура перадала ў суд справу «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай». Сярод абвінавачаных — журналісты Юры Дракахруст і Ганна Любакова

    Крымінальную справу «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» ў дачынненні да 20 грамадзян Беларусі будзе разглядаць Мінскі абласны суд у парадку спецыяльнай вытворчасці — то-бок завочна. Сярод фігурантаў крымінальнай справы — журналісты беларускіх незалежных медыяў Юрый Дракахруст і Ганна Любакова.

    Мінскі абласны суд. Фота: yandex.ru

    Таксама ў ліку абвінавачаных — палітычныя аглядальнікі і аналітыкі: Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна. Журналістаў, палітолагаў і эканамічных аналітыкаў вінавацяць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні, спробе захопу ўлады, распальванні варажнечы, а яшчэ па цэлым шэрагу крымінальных артыкулаў. 

    Судовы разгляд будзе ажыццяўляцца ў парадку «спецыяльнай вытворчасці», бо ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за межамі Беларусі.

    У Генеральную пракуратуру са Следчага камітэта справа паступіла 23 сакавіка. Свае высновы следчыя ацанілі наступным чынам: «Папярэдняе расследаванне праведзена ўсебакова, поўна і аб’ектыўна, супрацьпраўныя дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя слушна. Абвінавачанне выстаўленае на падставе доказаў, якія маюцца ў крымінальнай справе».

    Паводле матэрыялаў гэтай крымінальнай справы, на сайце Генеральнай пракуратуры пералічаныя «злачынствы экстрэмісцкага характару ў звязку з кампаніяй па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў постэлектаральны перыяд». Абвінавачанні супраць 20 чалавек, абвешчаных «экстрэмісцкім фарміраваннем», наступныя:

    - змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкул 357 Крымінальнага кодэкса);

    - удзел у экстрэмісцкім фарміраванні — уваходжанне ў склад такога фарміравання з мэтамі ўчынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (частка 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса);

    - пасобніцтва ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады; здзяйсненні іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; закліках, звернутых да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт (частка 6 артыкула 16 і частка 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (у рэдакцыі ад 26 мая 2021 года));

    - садзейнічанне наўмысным дзеянням, накіраваным на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненае групай асобаў (частка 6 артыкула 16 і частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса).

    Палітычнаму аналітыку Аляксандру Дабравольскаму пастаўлена ў віну кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем і структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго (частка 1 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса).

    На сёння на маёмасць фігурантаў крымінальнай справы «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» — кватэры, дамы, зямельныя ўчасткі — накладзены арышт «з мэтай забеспячэння кампенсацыі нанесенай шкоды».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці