• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым займаецца экс-вядучая АНТ Вольга Сулімава, якая пераехала з сям’ёй у Лондан?

    Вольга Сулімава (да замужжа — Курышка) пачынала кар’еру на Беларусь‑1, а потым працягнула працу вядучай на АНТ. Яшчэ ў Беларусі паралельна з працай на тэлебачанні Вольга пачала выкладаць курсы аратарскага майстэрства (у прыватнасці, у школе свайго мужа «Лідар»), а цяпер перабралася з сям’ёй ў Лондан і пераключылася на настаўніцтва цалкам.

    вядучая АНТ Вольга Сулімава ў Лондане

    Вольга Сулімава. Фота з сацыяльных сетак

    Сулімава — прафесійная вядоўца: яна скончыла Вышэйшую нацыянальную школу тэлебачання і радыё ў Маскве па спецыяльнасці «Вядоўца тэлепраграм».

    За перыяд больш чым 15-гадовага тэлевізійнага стажу было месца не толькі прамым эфірам і навінам, але і каля 100 інтэрв’ю (найбольш сама Вольга ганарыцца такімі суразмоўцамі, як Ірына Хакамада, Уладзімір Познер, Іван Ахлабысцін, Аляксандр Машэнскі, Грыгорый Лепс).

    Вядучая з Іванам Ахлабысціным. Фота: фэйсбук

    Гледачы могуць яе памятаць таксама па шоу — напрыклад, па «Зорных танцах» ці конкурсах прыгажосці. Дарэчы, сама Вольга ганараваная тытулам «Міс Мінск 2004» і «Віцэ-міс Беларусь».

    Адзін з яе апошніх працяглых аўтарскіх праектаў на АНТ — «Суботні выпуск». У адным з іх, напрыклад, Вольга хвалілася папулярнасцю відэа калег пра «абасраных кароваў». Ролік наведвання Лукашэнкам аграхолдынгу «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне ў 2019‑м сапраўды разляцеўся па сеціве і парадзіў шмат мемаў. Асабліва каментар: «Ты паглядзі на гэтую скаціну, яна ж уся абасраная!».

     

    У пачатку 2020 года Сулімава паспела атрымаць падзяку з рук Лукашэнкі за «высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі». Што канкрэтна стаіць за гэтай узнагародай? Напрыклад, шматлікія паездкі ў рэгіёны і кампліментарныя сюжэты адтуль. Трансляванне пазітыву (86% беларусаў ганарацца сваёй краінай, «Беларусь у чацвёрцы экспарцёраў сыру і тварагу», «не трэба панікаваць падчас кавіду») і ўсіх целарухаў Лукашэнкі ў Палацы незалежнасці (і не толькі), ухваленне датэрміновага галасавання.

    За дзень да выбараў-2020 Вольга пытала з экранаў: «Зруйнаваць дзеля прывідных абяцанняў? А што наўзамен гатовыя прапанаваць тыя, хто гэтыя абяцанні раздае?», маючы на ўвазе апазіцыю.

    Спецыяльны рэпартаж гэтага выпуску пад назвай «На цёмным баку» быў прысвечаны руху «Краіна для жыцця». «У каробках — лістоўкі і металічныя прадметы, падобныя на супрацьтанкавыя вожыкі», — пужаў закадравы голас у сюжэце, дэманструючы кадры аператыўнай здымкі, намякаючы, што прадстаўнікі аб’яднаных штабаў рыхтаваліся ўзброіць беларусаў да «так званых мірных пратэстаў».

    Фота з сацыяльных сетак

    Але неўзабаве сям’я ўсім складам пераехала на Балі. Пасля трох год жыцця там Сулімавы распачалі чарговы новы этап: восенню 2023-га года іх дзеці пайшлі ў школу Лондана. Муж Вольгі Сяргей змог пераехаць туды па візе талентаў.

    Вольга ж працягвае выкарыстоўваць свой бэкграўнд і вучыць людзей гучаць больш упэўнена, працуючы як трэнерка па голасе і маўленні.

    «Вы ўласнік бізнэсу ці топ-менеджар і хочаце натхняць і матываваць? Вы эксперт сваёй справы і хочаце пераканаўча дзяліцца ведамі? Вы блогер, але ад вашага голасу не бягуць мурашкі ў слухачоў? Вы марыце працаваць у кадры і выступаць перад публікай? Вы хочаце ўзмацніць асабісты брэнд і расці ў кар’еры, каб зарабляць большыя грошы?», — заваблівае Вольга патэнцыйную мэтавую аўдыторыю на сваім сайце.

    Займацца сваім голасам з экс-вядучай можна як індывідуальна, так і ў групе. Кошт такіх заняткаў розны, у залежнасці ад выбару пакета: напрыклад, персанальныя штотыднёвыя відэазаданні з разборам анлайн абыйдуцца ў $100 за гэты самы тыдзень (дадаткова навучэнцам адкрываюцца відэаўрокі). Месячнае навучанне ў групе на 8 чалавек каштуе $200.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці