• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як працуе ботаферма «Мінскай праўды»

    Пра арганізацыю працы праўладных прапагандыстаў расказаў «Белпол».

    Фота: Наша Ніва

    У распараджэнні «Белпола» апынулася метадычка «Крызісныя сітуацыі ў інфармацыйнай прасторы Мінскай вобласці», якая была падрыхтавана медыяхолдынгам «Мінская праўда».

    У ёй расказваецца аб спосабах змагання з непажаданай інфармацыяй. Гэтую работу каардынуе Упраўленне па рабоце з рэгіянальнымі СМІ медыяхолдынга.

    Схема арганізацыі працы прапагандыстаў па правядзенні «інфармацыйных аперацый». Скрын відэа osbbelpol / YouTube

    З ім працуюць усе творчыя падраздзяленні холдынга, а таксама ўласныя карэспандэнты «Мінскай праўды», якія ёсць у кожным раёне вобласці і звязаныя з мясцовымі ідэолагамі. Акрамя іх па замове Упраўлення працуюць блогеры, якія робяць выгляд, што не звязаны з дзяржаўнай газетай.

    Для стварэння масавых каментароў выкарыстоўваецца ўласная ботаферма, якая схаваная пад шыльдай тэхнічнага аддзела холдынгу.

    Як адзначана ў метадычцы, шмат якія чаты і каналы ў сацыяльных сетках належаць рэдакцыі «Мінскай праўды» і выкарыстоўваюцца ў ідэалагічных мэтах.

    Акрамя гэтага існуе шэраг сайтаў і каналаў, якія публічна не звязаныя з холдынгам і працуюць нібыта самі на сябе. Прапагандысты спадзяюцца, што такім чынам «могуць уздзейнічаць на не вельмі лаяльнае да ўлады насельніцтва».

    У метадычцы прыводзіцца кароткі алгарытм рэагавання на нязручную інфармацыю. Такая дзейнасць разглядаецца як «інфармацыйная аперацыя» прапагандыстаў. Для яе каардынацыі выкарыстоўваецца закрыты чат.

    Алгарытм, як рэагаваць на інфанагоды ў недзяржаўных СМІ і чатах. Скрын відэа osbbelpol / YouTube

    Пасля аналізу інфармацыі выпрацоўваюцца варыянты рэакцыі. Гэта можа быць ці «ўдар на апярэджанне», ці «перахоп інфармацыйнага парадку дня».

    У першым выпадку галоўнае — пераключыць увагу людзей на іншую рэзанансную падзею. У выпадку, калі «атака ўжо пачалася», у СМІ і сацыяльных сетках неадкладна публікуецца інфармацыя, якая адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю ўлады па гэтым пытанні. Акрамя гэтага ставіцца задача «рэгулярнага дынамічнага насычэння інфармацыйнай прасторы сухімі фактамі, лічбамі».

    Фэйкам прапаганда часта называе непажаданую інфармацыю. Скрын відэа osbbelpol / YouTube

    Адпаведна метадычцы, распаўсюджанне інфармацыі павінна адбывацца не толькі праз афіцыйныя каналы інфармацыі, але і праз чаты.

    Да гэтага падключаюць блогераў. Ім ставіцца задача стварыць «вірусны» відэакантэнт, «асновай якога могуць стаць эмоцыі і гнеў падманутых фэйкам людзей» ці каментары блогераў.

    Да работы з каментарамі таксама далучаюцца супрацоўнікі тэхнічнага аддзела холдынгу. Асноўная задача — публікацыя ў неафіцыйных крыніцах інфармацыі (тэлеграм-каналах, якія не звязаныя з аблвыканкамам і «Мінскай праўдай») пастоў, якія зняважліва адклікаюцца аб працы дэмакратычных СМІ. Пры неабходнасці «выкарыстоўваецца размоўная жаргонная лексіка».

    Калі інфармацыйны парадак дня перахоплены, то наступным крокам становіцца «ўкараненне ў масавую свядомасць грамадзян уласнага інфармацыйнага парадку, які задае ў тым ліку і ўласныя правілы інфармацыйнай гульні».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці