• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Узламалі дзверы і арыштавалі кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча

    Незалежны журналіст з Віцебска Зміцер Казакевіч не жыве ў Беларусі са жніўня 2021 года. Увесь час, што ён знаходзіцца ў замежжы, да яго маёмасці ніхто цікаўнасці не меў. Цяпер, мяркуе журналіст, і да яе ў следчых «дайшлі рукі».

    арыштавалі кватэру журналіста Змітра Казакевіча

    «Даведаўся ад знаёмых, што 16 траўня ў 18.40 дзверы ў кватэру ўжо былі ўзламаныя. Яны жалезныя, і трэба было прыкласці пэўныя намаганні. Кажуць, што рабілі гэта супрацоўнікі МНС, але апячатвалі іншыя структуры. На паперцы, якой апячаталі кватэру, напісана: «Апячатана. Накладзены арышт. Уваход забаронены. Супрацоўнік КДБ Красноў». Ці сапраўднае гэта прозвішча, я не ведаю, тым больш, што ніжэй дададзена: «Па ўсіх пытаннях звяртацца ў Следчы Камітэт»», — распавёў журналіст.

    Па месцы прапіскі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам

    Што стала прычынай арышту маёмасці, Казакевіч не ведае. Прынамсі, паштовая скрыня стаіць пустая — там няма ні позваў, ні чагосьці падобнага. Але напярэдадні, як яму перадалі знаёмыя, па пад’ездзе хадзілі нейкія людзі і распытвалі, хто там жыве, што вядома пра гаспадароў, калі яны тут былі апошні раз і гэтак далей.

    арыштавалі кватэру журналіста Змітра Казакевіча

    Кватэра прыватызаваная, удакладніў спадар Зміцер, у ёй два пакоі, дом не так даўно пабудаваны, ён знаходзіцца ў новым віцебскім мікрараёне «Медцэнтр». У кватэры прапісана няпаўнагадовае дзіця. Навошта ламалі дзверы, ці былі панятыя, ці быў у ягоным жытле ператрус і што там шукалі, журналіст не ведае:

    «У прынцыпе, нічога каштоўнага там няма, апрача, хіба што, пралкі. Маёй аргтэхнікі там таксама няма — усё, што можна было, канфіскавалі яшчэ ў 2020 і 2021 гадах. У мяне тады тры разы праводзілі ператрусы, забіралі камп’ютарную тэхніку і тэлефоны. Я абсалютна не ўяўляю, з чым усё гэта звязана, — хіба што распачалі супраць мяне нейкую крымінальную справу. Днямі стала вядома, што Следчы камітэт вызначыў 104 чалавекі, якія бралі ўдзел у сёлетнім святкаванні Дня Волі. Прозвішчы пакуль не агучаныя, што да мяне, то я прыходзіў шмат на якія беларускія акцыі ў замежжы, але выключна ў якасці журналіста».

    Пакуль Зміцер Казакевіч расцэньвае арышт маёмасці як своеасаблівае «запрашэнне да камунікацыі» — паколькі па ўсіх пытаннях запрашаюць звяртацца ў Следчы камітэт. Але звязвацца з прадстаўнікамі гэтай структуры журналіст пакуль не плануе. Сваю маёмасць ён лічыць арыштаванай незаконна і спадзяецца, што некалі яна будзе вернутая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці