• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явілася петыцыя за павялічэнне беларускай мовы на тэлебачанні

    Петыцыя на адрас міністэрства інфармацыі размешчана на сайце petitions.by. Яе аўтары прапануюць павялічыць аб’ём тэлевізійнага вяшчання на беларускай мове.

    петыцыя за беларускую мову на тэлебачанні

    Фота: Geri Tech / pexels.com

    «У Рэспубліцы Беларусь, згодна з 17 артыкулам Канстытуцыі, дзве дзяржаўныя мовы, а менавіта беларуская і руская. Аднак варта прызнаць той факт, што тэлевізійныя праграмы, якія выходзяць на беларускім тэлебачанні, часта аддаюць прыярытэт рускай мове», — адзначаюць стваральнікі петыцыі.

    Яны звяртаюць увагу, што большасць насельніцтва Беларусі зараз размаўляе па-руску. І спасылаюцца на вывады спецыялістаў Інстытута мовы і літаратуры пры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі аб тым, што выратаваць беларускую мову можна з дапамогай яе папулярызацыі. 

    «Але што ж рабіць для папулярызацыі беларускай мовы? Мы лічым, што для пачатку неабходна павялічыць колькасць праграм на беларускім тэлебачанні. Гэта дазволіць папулярызаваць адну з дзвюх дзяржаўных моў а менавіта беларускую. Таму мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, просім павялічыць колькасць трансляцый тэлепраграм на беларускай мове на беларускім тэлебачанні», — пішуць аўтары петыцыі.

    Петыцыя была створаная 9 чэрвеня, за першыя суткі яе падпісалі 19 чалавек. Подпісы збіраюць да 24 чэрвеня 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці