• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч адзначае 60-годдзе. І рыхтуеццца да пераезду ў новую краіну

    24 чэрвеня адзначае юбілей акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, былы вядучы «Калыханкі» Аляксандр Ждановіч. Апошнія два з паловай гады любімы многімі беларусамі Маляваныч жыў у Грузіі. Напярэдадні асабістага свята ён падзяліўся з падпісчыкамі навіной, што хутка перабярэцца на новае месца.

    Аляксандр Ждановіч пераязджае

    Аляксандр Ждановіч. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    Аляксандр Ждановіч у адным інтэрв’ю БАЖ сказаў, што дэвіз ягонага жыцця — выслоўе стоікаў: рыхтуйся да горшага, спадзеючыся на лепшае.

    — Рабі што можаш, а будзе тое, што будзе. Гэта больш цвярозы погляд на рэчаіснасць, —  упэўнены спадар Аляксандр.

    За гэтыя амаль 2,5 гады ў эміграцыі тэлевядучы паспеў зрабіць многае. Своеасаблівай справаздачай ён падзяліўся са сваімі падпісчыкамі ў Face­book:

    «Рызыкну назваць гэты час добрым. Добрым, не гледзячы на немагчымасць заставацца ў Беларусі і ў прафесіі, не гледзячы на ўсю навакольную «садому і гамору»… Гэта быў час знаемства з новай краінай, з новымі людзьмі, новымі магчымасцямі.

    Я пакідаю Грузію са шчымотай. Мне дыхалася тут легка і вольна. Гэта краіна дазваляла заставацца самім сабой, дзялілася сваей прыгажосцю, сваей дзіцячай бестурботнасцю.

    Не гледзячы на ўздзеянне гіпнатычнага грузінскага вайба я паспеў тое-сее зрабіць:

    - Мы ажыццявілі, дзякуючы Беларускай Радзе культуры, неардынарны спектакль «Батлейка-Шагал».

    - З каналам «Бэйбус» запісалі некалькі дзясяткаў новых казак з Маляванычам.

    - Больш за 30 «Цікавостак» для Tik­Tok і Insta­gram. Некаторыя выпускі дасягнулі амаль мільённых праглядаў.

    - Удзячны «Нашай Ніве» за шэраг відэа з Маляванычам, павучальныя тэксты да якіх я падбіраў.

    - Менавіта тут, у Тбілісі, у мяне з’явілася ўласная беларуская батлейка, з якой аб’ездіў усю Польшчу, Амерыку, а таксама пабываў у Вільні, Батумі, Мюнхене.

    - Мы арганізавалі дзіцячую тэатральную студыю пры Bus­lik Hub, заняткі ў іншых школах.

    - Мая любоў — гэта анлайн-школа Byschool Midgard Насты Шпакоўскай, дзе вучацца беларускія дзеткі з розных краін.

    - Нарэшце, я стаў «пісьменнікам»! Ну, ва ўсялякім разе, стаў прыдумляць і запісваць казкі. У выдавецтве Slowian­ka выйшла першая мая дзіцячая кніжка. Неўзабаве ў гэтым жа выдавецтве будзе працяг серыі казак. А таксама чакаю кніжкі ад «Гутенберг».

    Восенню павінна з’явіцца кніга для дзяцей пра выбітных жанчын у беларускай гісторыі — Камілу Марцінкевіч, Эмілію Плятэр, Марыю Калеснікаву… Сярод аўтараў — вядомыя сучасныя асобы беларускай культуры. Меў гонар напісаць для гэтага праекта частку пра Ларысу Геніюш.

    А яшчэ больш за дваццаць новых казак ціхенька чакаюць сваіх чытачоў, слухачоў, гледачоў».

    Юбіляр запэўнівае, што не будзе спыняцца на дасягнутым. Планаў у яго значна больш. Каб выканаць іх, Аляксандр Ждановіч бліжэйшым часам пераедзе ў Польшчу.

    «Далёка не ўсе з іх магчыма зрэалізава‌ць у далечыні ад асноўных цэнтраў беларускага культурніцкага жыцця. Дзеля гэтага я пераязджаю ў Польшчу. Раблю гэта з амбівалентным пачуццём надзеі і хвалявання», — патлумачыў вядоўца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці