У Вялікабрытаніі застрэлілі чальцоў сям’і каментатара Бі-бі-сі
Трагедыя здарылася ў прыгарадзе Лондана ўчора вечарам, паведаміла Руская служба BBC. Забойца застрэліў з арбалета дзвюх дочак і жонку супрацоўніка Бі-бі-сі.
Джон Хант каментуе конскія скачкі на тэлеканале Бі-бі-сі Five Live. Усю ягоную сям’ю — 61-гадовую жонку Кэрал Хант і дзвюх яе дочак 28-гадовую Ханну і 25-гадовую Луізу — знайшлі параненымі вечарам 9 ліпеня ва ўласным доме ў прыгарадзе Лондана. Жанчыны памерлі ад атрыманых ран.
Паліцыя адразу пачала пошук падазраванага — 26-гадовага Кайла Кліфарда. Праз некалькі гадзін мужчыну затрымалі на могілках у Лондане.
Праваахоўнікі распавялі, што падазраваны на момант затрымання меў кулявое раненне, хаця паліцыя не прымяняла агнястрэльную зброю.
Кайл Кліфард некаторы час служыў у брытанскім войску, адкуль сышоў у 2022 годзе. Паліцыя не паведамляе пра матывы злачынства, аднак канстатуе, што падазраваны быў знаёмы з ахвярамі.
Калегі выказалі свае спачуванні Джону Ханту.