• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» паведаміў, што пераводзіць свой сайт на «мінімальны рэжым працы»

    Сайт «Белсата» пераходзіць на «мінімальны рэжым працы». Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні тэлеканала.

    Змены тлумачацца тэхнічнымі пытаннямі. Пра тэрміны абмежаванняў нічога не паведамляецца.

    «Паважаныя чытачы! Праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт “Белсата” пераходзіць на мінімальны рэжым працы.

    Мы спадзяемся, што ў хуткім часе рэдакцыі ўдасца вырашыць усе пытанні і вярнуцца ў звыклы для нас фармат выхаду матэрыялаў. Просім прабачэння за нязручнасці», — гаворыцца ў абвестцы.

    Нагадаем, тэлеканал сутыкнуўся з праблемамі пасля таго, як новы польскі ўрад зладзіў рэарганізацыю грамадскіх СМІ, у тым ліку Польскага тэлебачання, да якога адносіўся «Белсат».

    На мінулым тыдні польскі партал Onet паведаміў пра абвінавачанні ў бок менэджэраў «Белсата» — іх падазраюць у фінансавых махінацыях падчас заключэння дамоваў на IT-паслугі. 

    У адказ кіраўніцтва «Белсата» выступіла з заявай, у якой выказала пратэст «супраць паклёпу».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці