У беларускім YouTube з’явілася новае шоу
26 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Творчае кам’юніці «CAMi» запусціла сваё YouTube-шоу, заўважыў CityDog.io. Журнал раіць падпісацца на канал юнакоў і глядзець усім, хто любіць Мінск, цікавіцца беларускай культурай і хоча падтрымаць сваіх.
Як пішуць стваральнікі САМі Show, у сваіх выпусках яны будуць «абмяркоўваць усё, што абмяркоўваецца, смяяцца з усяго, што смешна, крынжаваць і піць каву мінскай абжаркі». Аўтары плануюць размаўляць пра ўсё тое, што іх саміх цікавіць, і запрашаць у госці цікавых людзей.
Першы выпуск ужо на канале, у ім вядоўцы абмяркоўваюць:
- кліп беларускага праекту Applepicker, які быў намінаваны за лепшую анімацыю тых самых менскіх «кукуруз» на Berlin Music Video Awards 2024,
- топ фільмаў ад класных беларусаў,
- што агульнага ў касметыкі «Белiта» і мастачкі-перформеркі Марыны Абрамовіч.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»
02.02.2024
Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкай»
01.12.2023
Папаўненне ў «экстрэмісцкім спісе» Мінінфарма: акаўнты «Народный репортер» і Сяргея Пятрухіна ў TikTok
18.06.2024
У беларускім YouTube з’явілася новае шоу
26.07.2024