• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук

    Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм медыяпраекта Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку расійскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжанне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Медыя».

    Станіслаў Івашкевіч міжнародны вышук

    Станіслаў Івашкевіч. Фота: сацсеткі

    «Сёння можам казаць пра тое, што ў міждзяржаўны вышук абвешчаныя пяць былых і дзейных супрацоўнікаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра, — распавёў Беларускай асацыяцыі журналістаў Станіслаў Івашкевіч. — Першымі на гэта звярнулі ўвагу члены каманды «Бюро Медыя», якія працавалі ў БРЦ на момант прызнання яго «экстрэмісцкай арганізацыяй». Гэта журналісты Аляксандр Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. Калі ж мы праверылі базу расійскага МУС, то знайшлі ў росшуку яшчэ мяне і Сяргея Чалага».

    У верасні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў прызнаны рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

    На думку Станіслава Івашкевіча, уключэнне пяці дзейных і былых супрацоўнікаў БРЦ не звязанае з нейкай крымінальнай справай у Расіі. Мяркуе, што, верагодна, гэта проста адлюстраванне саюзнага вышуку па наводцы Беларусі з нагоды крымінальных спраў, заведзеных у Беларусі.

    Невядома і па якім артыкуле заведзеная адна ці некалькі спраў супраць журналістаў-расследавальнікаў.

    «Але, улічваючы, што ў Беларусі сілавікі прыходзілі на адрасы мяне і іншых людзей, не абавязкова звязаных з БРЦ сёння, прыблізна ў адзін час, то гэта можа сведчыць пра тое, што гэта ўсё працяг справы, заведзенай крыху раней, — разважае Станіслаў Івашкевіч. — Мяркую, што ўнясенне ў расійскую базу — гэта тэхнічнае наступства таго, што нас абвесцілі ў вышук беларускія ўлады. А чаму ўлады звяртаюць на нас асаблівую ўвагу? Сярод іншага, на маю думку, праз тое, што нашыя публікацыі ў тым ліку прыносілі істотны эканамічны ўрон карупцыйным схемам пад прыкрыццём беларускіх уладаў па абыходзе заходніх санкцый супраць Беларусі і Расіі».

    «Гэта прыкра і абуральна, але мы былі гатовыя ўжо даўно да ціску. Адказам на ціск з нашага боку ёсць актывізацыя нашых высілкаў, што мы і прадэманструем цягам бліжэйшых месяцаў. Чакаецца выхад шэрагу гучных расследаванняў», — падкрэсліў журналіст.

    Беларускі расследавальніцкі цэнтр 

    Станіслаў Івашкевіч заснаваў Беларускі расследавальніцкі цэнтр у 2018 годзе. Каманда медыяпраекта вымушана з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе пасля разгрому сілавікамі студыі БРЦ у Мінску.

    Станіслаў Івашкевіч — неаднаразовы пераможца творчага конкурсу БАЖ «Вольнае слова», лаўрэат прэміі Glob­al Anti Cor­rup­tion Cham­pi­ons Award у 2023 годзе.

    Эканаміст, публіцыст і журналіст Сяргей Чалы вядзе перадачы на YouTube-канале Беларускага расследавальніцкага цэнтра з 2022 года. Тут ён аўтар і вядоўца праграм «Навіны з Чалым» і «Чалы: эканоміка». Лаўрэат прэміі Glob­al Belarus Sol­i­dar­i­ty Award 2020.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці