• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Недзяржаўная арганізацыя «Мемарыял» пацвердзіла абмен праваабаронцы Алега Арлова

    «Таня, ты ведаеш, што ўвогуле адбываецца? Усё ў парадку, я лячу ўжо над Еўропай», — з радасцю паведаміў сваёй жонцы расейскі праваабаронца Алег Арлоў з самалёта. Да вызвалення ён адбываў прысуд па артыкуле «Публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання ВС РФ». У лютым 2024 года Алег Арлоў быў асуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў агульнага рэжыму.

    Алега Арлова выпусцілі пасля абмену

    Расійскі праваабаронца Алег Арлоў. Фота: https://t.me/holodmedia

    «Мемарыял» паведаміў пра вызваленне сузаснавальніка сваёй праваабарончай арганізацыі  Алега Арлова ў тэлеграм-канале. У паведамленні адзначаецца, што спадар Арлоў патэлефанаваў сваёй жонцы з самалёта. Па звестках «Мемарыяла», праваабаронцу везлі ў Кёльн.

    Вызвалены ў выніку абмену зняволенымі сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» Алег Арлоў не падаваў прашэння аб памілаванні. Пра гэта піша «Вёрстка» са спасылкай на неназванага прадстаўніка «Мемарыяла».

    «Ніякіх умоваў расейскі бок не выстаўляў, з намі ніхто і не звязваўся. Мы насамрэч самі ні ў чым не былі ўпэўненыя да апошняга моманту. Ён вельмі коратка паведаміў, што на волі, але ў цэлым, здаецца, у парадку», — расказаў выданню прадстаўнік.

    Суразмоўца таксама адзначыў, што для абмену зняволены не абавязаны прызнаваць віну і прасіць аб памілаванні.

    Абмен расійскіх палітычных зняволеных

    1 жніўня 2024 года Расія вызваліла расійскіх палітычных зняволеных у абмен на расіян, пазбаўленых волі ў ЗША і краінах Еўропы, у вызваленні якіх зацікаўленыя расейскія ўлады. У межах гэтага абмену ў ЗША вярнуліся журналістка «Радио Свобода» Алсу Курмашава, асуджаная да шасці з паловай гадоў калоніі за «фейкі» пра расійскае войска, і журналіст The Wall Street Jour­nal Эван Гершковіч, які атрымаў 16 гадоў зняволення па абвінавачанні ў шпіянажы.

    Незалежныя медыі зазначаюць, што звычайна абмены ў Расіі праходзілі праз інстытут памілавання. Калі палітзняволеных памілавалі афіцыйна, значыць, з іх знятыя судзімасці і ўсе іх наступствы. Таксама для памілавання зняволеныя не павінны звяртацца з прашэннем і прызнаваць віну — гэтыя ўмовы неабавязковыя для вызвалення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці