Мінінфарм вынес папярэджанне рэдакцыі тэлепраграмы «8 канал»
2 жніўня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Рэдакцыя тэлепраграмы «8 канал» атрымала пісьмовае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі «за парушэнне патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства аб СМІ», паведамляе прэс-служба Мінінфарма.
Падставай для папярэджання ведамства называе «размяшчэнне ў тэлепраграме матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой не дапускаецца».
Закрытае акцыянернае таварыства «8 канал» было зарэгістравана як сродак масавай інфармацыі 19 жніўня 1996 года. Канал пазіцыянуе сябе як сямейна-забаўляльны. Аснову тэлепраграм складаюць праграмы ўласнай вытворчасці, фільмы, дакументальныя цыклы, мастацкія серыялы для дзяцей і дарослых.
У Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах прадстаўнікоў медыя
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вядомы фотапраект «Пагоркі і грудкі», які спрабуе раскрыць філасофію беларускага пейзажу, едзе ў Вільню
27.06.2024
З’явілася петыцыя за павялічэнне беларускай мовы на тэлебачанні
10.06.2024
На свободу вышла экс‑редакторка канала «Мая краіна Беларусь» Ирина Счастная
04.07.2024
Галоўную рэдактарку газеты «Мозырский нефтепереработчик» асудзілі за «экстрэмізм»
11.07.2024